Гурт N.R.M. у Баранавічах навучыў па-новаму спяваць песню «Тры чарапахі»
N.R.M. у Баранавічах. Фото: Зміцер МАКАРЭВІЧ
Пасля канцэрта Піт Паўлаў, вакаліст гурта, распавёў, як яго пад Баранавічамі выратаваў Пуцін і што некалі ў нашым горадзе яшчэ падлеткам на спаборніцтвах па барацьбе ён заняў першае месца. Выступ N.R.M. адбыўся ў нядзелю, 30 лістапада, у клубе «Шакалад». На канцэрце прагучалі як ужо ўпадабаныя слухачам песні: «Чыстая светлая», «Паветраны шар» і «Тры чарапахі», так і кампазіцыі з новага альбома «Д.П.Б.Ч.». Было відавочна, што слухачы больш актыўна рэагавалі менавіта на стары рэпертуар каманды. N.R.M. у Баранавічах
– Нашы слухачы больш любяць старыя песні. Гэта зразумела, я сам больш люблю першыя альбомы Metallica і AC/DC. Так збудаваны чалавечы мозг: калі ён нешта пакахаў, любая змена становіцца для яго варожай. Але мы не можам стаяць на месцы, таму што любы рух – гэта само жыццё, – расказаў вакаліст Піт Паўлаў. N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах
Нельга сказаць, што канцэрт прайшоў пры вялікай колькасці слухачоў, аднак тыя, хто прыйшоў, «адрываліся» па поўнай: танцавалі, скандавалі назву групы, спявалі песні разам з камандай, крычалі «Брава!» і патрабавалі любімыя трэкі. На біс слухачы выпрасілі і знакамітую «Тры чарапахі», якую зала праспявала практычна самастойна, а ўжо пад канец і пад кіраўніцтвам Піта. Дзяўчатам ён прапанаваў выконваць прыпеў больш высока, так, як ён гучаў яшчэ ў выкананні Лявона Вольскага, а хлопцам – спяваць на больш нізкіх танах, як цяпер спявае Паўлаў. Хлопцы і дзяўчаты праспявалі пару разоў асобна, а потым разам, і прагучала стройная тэрцыя. Лідар культавай групы адзначыў, што гэта было лепшае выкананне ў краіне. N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах N.R.M. у Баранавічах
Пасля выступу гурта імправізаваная аўтограф-сесія расцягнулася на дваццаць хвілін. Госці розных узростаў падыходзілі да музыкаў, фатаграфаваліся з імі і бралі аўтографы. Аўтограф-сесія расцягнулася на дваццаць хвілін
Як распавёў Піт Паўлаў, упершыню ён быў у Баранавічах яшчэ падлеткам, калі ўдзельнічаў у спаборніцтвах па барацьбе, на якіх заняў першае месца. Пасля некалькі разоў прыязджаў ужо як удзельнік N.R.M. Лідар гурта прызнаўся, што яму, на жаль, не давялося добра вывучыць горад, аднак тут у яго была невялікая экскурсія па ўрадлівых месцах:
– Я ў Баранавічах аднойчы ўначы ездзіў на БМВ. У нас зламалася машына, калі мы ехалі з Польшчы. Мы былі за гадзіну язды да хаты, і нас выратавалі хлопцы з Жамчужнага. Была цэлая начная прыгода, а адзін з іх, маленькі такі, па мянушцы Пуцін, крыху падобны на прэзідэнта Расіі, пасадзіў мяне за стырно свайго БМВ, таму што ён сам быў выпіўшы. Мы ездзілі па Баранавічах ўначы па злачных месцах.
Піт адзначыў, што N.R.M. з радасцю выступіць у Баранавічах яшчэ раз. N.R.M. у Баранавічах
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Ганаровыя грамадзяне
Подробнее З Баранавічамі звязаны лёс выбітных і вядомых людзей. Шмат хто з іх быў адзначаны ўзнагародамі разнастайных краін і ўрадаў. Але зусім няшмат тых, каму было нададзена званне Ганаровы грамадзянін
Интересная Беларусь
Почему лучше не пить воду, оставленную в стакане на долгое время
Подробнее Что происходит, когда вы на ночь оставляете воду рядом с кроватью и почему этого делать нельзя.



