Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у  Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім адбываліся літургіі.
Плануючы будучы горад, граф Развадоўскі  вызначыў два аднолькавыя пляцы на адной вуліцы пад праваслаўную царкву і пад каталіцкі касцёл. Царкву пабудавалі ўжо ў 1908 годзе. А вось узвесці касцёл было на той час немагчыма: царскія ўлады не дазвалялі будаўніцтва каталіцкіх храмаў нават пасля палітычнай лібералізацыі 1905 года. Пра дазвол беспаспяхова рупіліся і граф, і біскуп Ян Цепляк. Не дапамагалі нават добрыя стасункі графіні Развадоўскай з губернатарам у  Мінску.   Пасля смерці графіні, якая ў апошнія гады жыцця перайшла ў каталіцтва, яе пахавалі на пляцы, прызначаным пад будаўніцтва касцёла. Толькі тады з дазволу мінскага губернатара на магіле паставілі каплічку. Святую імшу ў ёй адпраўляў каталіцкі пробашч з Новай Мышы ксёндз Антоні Ганіч.  

Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

На месцы капліцы ў 1925 годзе ўзвялі касцёл   Ідэя пабудаваць сапраўдны касцёл у Баранавічах паўстала яшчэ да Першай сусветнай, бо капліца не магла змясціць усіх ахвотных. У ліпені 1911 года была створана баранавіцкая парафія. Але будаўніцтва храма не магло пачацца з-за перашкодаў не толькі ад царскай улады, але і ад саміх баранавіцкіх каталікоў. Адны хацелі збудаваць храм каля Палескага вакзала, а другія – на месцы капліцы.   Пачатак Першай сусветнай вайны перапыніў усялякія надзеі на пабудову храма. Пасля сканчэння ваенных віхураў і ўваходу Баранавіч у склад міжваеннай Польшчы ідэя пабудовы касцёла адрадзілася.   У ліпені 1923 г. у баранавіцкую парафію прыехаў ксёндз Л. Жаландкоўскі, які арганізаваў камітэт пабудовы касцёла. Па яго  рашэнні каплічку адсунулі і на яе месцы ўзвялі драўляны касцёл вышынёй 15 метраў. 18 кастрычніка 1925 г. біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў яго пад назвай Узвышэнне Святога Крыжа.   Пасаду баранавіцкага дэкана і пробашча      1 жніўня 1933 года заняў айцец Ян Барысюк. Дзякуючы яму, у тым самым годзе з’явілася мураваная брама, а пры выхадзе з храма паклалі бетонныя ходнікі. Жыхар горада Міхал Баранцэвіч ахвяраваў касцёлу вялікую жырандолю, гаспадар Ястрабельскага маёнтка Зыгмунт Катлубай – 20 драўляных лавак. У 1934 г. касцёл абнеслі высокаю агароджаю з дубовымі слупамі. У святыні зрабілі бакавыя алтарыкі, закупілі фігуркі, харугвы, дываны. Капліца ў 1935 годзе была перабудавана ў парафіяльны дом.   Па некаторых звестках, на прыкасцёльнай тэрыторыі быў пахаваны і заснавальнік Баранавіч Ян Развадоўскі. На жаль, дзе яго магіла, дакладна невядома.   Падчас Другой сусветнай вайны былі знішчаны парафіяльны дом і плябанія. Пасля вайны пробашчам у касцёле працаваў ксёндз Барысюк. Савецкая ўлада неаднаразова прымушала яго з’ехаць у Польшчу, але ён заставаўся верны сваёй парафіі. У 1949 г. Барысюка арыштавалі і асудзілі на 10 гадоў высылкі. Ён памёр у 1953 годзе ў Сібіры.   Замест   Барысюка баранавіцкім пробашчам  стаў ксёндз Станіслаў Рагоўскі. Ён заставаўся адзіным каталіцкім святаром у горадзе ад пачатку 50-х гадоў да сваёй смерці ў 1978 годзе.  

Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

Асвячэнне касцёльнай брамы біскупам Букрабам, 15.09.1934 года  

Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.