Мнение церкви: купальские огни зажигают темные силы
Хрысціянства прыйшло на Русь язычніцкую. І хаця веру славян нельга параўноўваць з язычніцтвам Заходняй Еўропы ці Усходу па прычыне яе чалавекалюбства, гуманнасці, тым не менш, мнагабожжа, ахвяры, ідалы і тут, як кажуць, мелі месца быць. Хрысціянскую ідэю міласэрнага Бога, дапамагаючага і спачуваючага, нашы продкі прынялі практычна адразу. Аднак нельга сказаць, што Дажбог, Пярун і іншыя «богі», скінутыя раўнаапостальным Уладзімірам у Днепр, тут жа былі выкінуты і з чалавечых душ. Адным словам, пазбавіцца язычніцкіх традыцый цяжка, ды і ў праваслаўным хрысціянскім вопыце выкошваць усё дашчэнту не было прынята. Некаторыя народныя традыцыі проста напаўняліся новым сэнсавым зместам і самі сабой паступова прыходзілі ў адпаведнасць з хрысціянскімі нормамі.
Так адбылося і пры ўстанаўленні свята Прадцечы Гасподняга Іаана. Неабходна было зжыць, выкараніць язычніцкую традыцыю, звязаную з разбэшчанасцю нораваў, варажбой і пакланеннем стыхіям прыроды. Канцэнтраваліся ж гэтыя, прыйшоўшыя з глыбіні стагоддзяў, вераванні і забабоны ў час летняга сонцастаяння, калі цудоўнае свяціла дня пры дасягненні самага высокага праяўлення сваіх сіл робіць першы паварот на зіму. Менавіта ў гэты дзень нашы продкі-язычнікі і святкавалі Купалу, а ноч з 6 на 7 ліпеня была для іх самай містычнай на працягу ўсяго года.
Купала — свята Ярылы — бажаство сонца. Сонца пачынае зніжацца, слабее і яго, на думку язычнікаў, трэба «падтрымаць». Такой падтрымкай з’яўляліся ахвяры, якія абавязкова прыносіліся ў гэты дзень. Птушкі, жывёла, а часам нават людзі спальваліся. Таму што, згодна з языч-ніцкімі павер’ямі, самы кароткі шлях дастаўкі энергіі ахвяр на неба — з дапамогай агню. Менавіта таму ў ноч Купалы прынята паліць кастры.
З гэтым жа звязаны і звычай пераскокваць цераз касцёр. Часам выбраць чалавечую ахвяру для Ярылы не рашаўся нават жрэц. Таму юнакі і дзяўчаты мусілі пераскокваць цераз касцёр да таго часу, пакуль хто-небудзь з іх не трапляў у агонь. Лічылася, што такім чынам «богі» самі выбіралі сабе ахвяру.
Цікава, ці ведаюць тыя, хто зараз на Купалле з энтузіязмам скача цераз касцёр, што тым самым яны прадстаўляюць сабой патэнцыяльнага мерцвяка?
Пасля прынашэння ахвяр пачыналіся оргіі. Паколькі з сонцам асацыіраваўся апладатвараючы пачатак і яно лічылася крыніцай жыцця і ўрадлівасці, то яго культ меў на ўвазе менавіта такое актыўнае «апладатварэнне»: савакупленне з выпадковымі партнёрамі і было кульмінацыяй гэтай «цудоўнай і таямнічай» ночы Купалы. Хаця неаязычнікі і яму знаходзяць тлумачэнне: маўляў, гэта ёсць не пралюбадзейства, а «захапляючая ахвяра багам», а дзяцей, зачатых у купальскую ноч, бог абавязкова надзяляе чароўнай сілай…
Вось яна, поўная праўда наконт гэтага «бяскрыўднага» і «народнага» свята!
Купалле — дзень узаконенай распусты. Уласна, гэта не навіна. У многіх язычнікаў традыцыйнай была храмавая прастытуцыя, оргіі па святах і г.д. Усё гэта таксама лічылася «ахвярай багам». Якім багам? Для веруючага чалавека адказ на гэтае пытанне зразумелы — дэманам.
Сапраўдны Бог — гэта Бог чысціні і святасці. Яго запаветы заклікаюць да шлюбнай вернасці, ахоўваюць святыню сям’і. Разбэшчанасць пад маскай добрай традыцыі — гэта ахвяра цёмнай сіле. Не выдуманаму, рукатворнаму Ярылу, а рэальнаму духу зла і смерці.
Безумоўна, цяперашнія арганізатары святкавання Купалля не дапускаюць для сваіх вечарынак падобных сцэнарыяў і нават не гавораць пра гэта, але, укараняючы гэтае свята ў народную свядомасць, яны закладваюць падмурак для яго адраджэння ва ўсёй паўнаце. Дзе гарантыя, што праз некалькі гадоў святкуючым Купалле людзям не захочацца адрадзіць яго поўны сцэнарый? Безумоўна, меркаваць, што цяпер нехта сур’ёзна верыць у «бога» Ярылу складана. Але і звычайнага чалавека, які на Купалу прыйшоў на возера адпачыць, такое свята не зробіць лепшым.
Усялякаму хрысціяніну патрэбна памятаць, што ўсе старанні надаць гэтаму дню асаблівае значэнне могуць зняважыць таго, хто некалі ўзрушыў чалавечыя сэрцы пропаведзю Пакаяння і сваім палымяным заклікам падрыхтаваў шлях Самаму Богу.
Ігар Мрыхін, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Объявления
Подключение стиральных и посудомоечных м...
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Устранение засоров в Минске. 8(044)59683...
35 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Замена смесителя. 8(044)5968381
25 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Ремонт санузла и ванной комнаты. Минск....
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Сантехнические работы в Минске 8(025)74...
20 бел.руб.
17:07, 03.02.2023