Баранавіцкі актывіст падаў у суд на дзяржаўную газету за “падман чытачоў”
Папярэдняе судовае паседжанне па заяве Віктара Сырыцы да баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”, сярод заснавальнікаў якой гарвыканкам і райвыканкам, прайшло ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 ліпеня. Віктар Сырыца распавёў на судзе, што 30 мая газета “Наш край” у раздзеле “Афіша” надрукавала аб’яву, у якой адзначалася, што 2 чэрвеня ў 12.30 у вёсцы Мілавіды адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю Мілавідскай бітвы. “Зыходзячы з таго, што арт. 51 Канстытуцыі РБ абвяшчае права кожнага чалавека на ўдзел у культурным жыцці”, грамадскі актывіст арганізаваў аўтобус для аматараў гісторыі, якія жадалі паўдзельнічаць у анансаваным культурным мерапрыемстве. Але ў азначаны час на месцы правядзення свята нікога не было! Сведкамі гэтаму сталі супрацоўнікі ДАІ. Па словах Сырыцы, пачакаўшы 30 хвілін, госці неадбыўшагася свята ўсклалі кветкі да помнікаў, праспявалі гімн “Магутны Божа” і пакінулі месца, дзе планавалася мерапрыемства. Аднак 12 чэрвеня Сырыцу нечакана выклікалі ў Баранавіцкі РАУС на падпісанне адімністрацыйнага пратакола, у якім актывіст абвінавачваўся ў арганізацыі і правядзенні 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года. Віктар Сырыца заявіў, што катэгарычна не згодны з пратаколам, таму што выступаў не як арганізатар несанкцыянаванай акцыі, а як удзельнік святочнага мерапрыемства, анансаванага афіцыйнай газетай органаў улады. Ён папрасіў суд абавязаць рэдакцыю газеты “Наш край” папрасіць прабачэння ў сваіх чытачоў за падман жыхароў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, спагнаць з газеты “Наш край” панесеныя ўдзельнікамі мерапрыемства страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2,3 млн рублёў і вярнуць дзяржпошліну. Галоўны рэдактар Міхаіл Шубіч, які прадстаўляў бок газеты “Наш край”, вінаватым сябе не прызнаў. Ён растлумачыў, што тэкст афішы ў рэдакцыю даслала ўпраўленне культуры райвыканкама, таму рэдакцыя газеты не нясе адказнасці за яе змест. “Такія аб’явы друкуюцца як рэкламныя. Вы ж не будзеце звяртацца ў рэдакцыю, калі не адпавядае зместу аб’ява аб продажы, напрыклад, каровы?!” – аргументаваў рэдактар. На паседжанні ён прадаставіў тэкст афішы, дасланы аддзелам культуры для публікацыі. Суд вырашыў назначыць паўторнае слуханне справы, прыцягнуўшы ў якасці суадказчыка аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама. Наступнае судовае слуханне прызначана на 9 жніўня.
На эту же тему
На арганізатара Мілавідскага фэсту ў Баранавічах склалі трэці адміністрацыйны пратакол Барановичский прокурор вступился за организаторов «Мілавідскага фэста»
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
400 исчезнувших работяг
Подробнее Съездил на днях в родные Барановичи, пообщался, так сказать, с народом. А то гуляешь по центру Минска и со временем все меньше и меньше понимаешь стремления большинства. Кажется, что вокруг
Интересная Беларусь
БАТЭ поменял тренера и получил игрока из России
Подробнее Борисовский футбольный клуб этой осенью пережил неприятное поражение от софийского ЦСКА со счетом 0:2. Неприятным оно оказалось потому, что матч проходил в рамках квалификации Лиги Европы, а



