Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вярхоўны Суд не знайшоў парушэння ў дзеяннях Баранавіцкага гарвыканкама

Вярхоўны Суд не знайшоў парушэння ў дзеяннях Баранавіцкага гарвыканкама

Сяргей Гоўша з унучкай. Фото: архіў Сяргея ГОЎШЫ
Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша спрабаваў абскардзіць забарону на правядзенне пікета. Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша рыхтуе скаргі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і Камітэт па правах чалавека ААН.   Баранавіцкі актывіст 7 ліпеня атрымаў адказ з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на сваю скаргу, якая тычылася забароны правядзення пікета баранавіцкімі ўладамі. Вышэйшая судовая інстанцыя краіны не знайшла парушэнняў у рашэнні гарвыканкама.   Нагадаем, што летась Сяргей Гоўша звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць 10 снежня правядзенне пікета на ўгодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека. Папярэдне праваабаронца заключыў дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на прыборку тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства і з медыцынскай установай. А вось міліцыю аб маючым прайсці мерапрыемстве, згодна з заканадаўствам, павінны былі азнаёміць чыноўнікі з выканкама. Тым не менш баранавіцкія ўлады не далі дазволу на правядзенне пікета, бо, па словах Сяргея Гоўшы, ён не прадаставіў копію дамовы з міліцыяй. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а таксама Брэсцкі абласны суд, куды звяртаўся Гоўша са скаргамі на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама, прынялі бок мясцовай ўлады.   Адказ на зварот Сяргея Гоўшы ў Вярхоўны Суд рэспублікі таксама сведчыць аб тым, што вышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі не знайшла парушэнняў у рашэнні гарвыканкама. Між тым, па словах Сяргея Гоўшы, суды ўсіх інстанцый не прынялі да ўвагі тое, што гарвыканкам сам парушыў закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, не пазначыўшы ў адказе заяўляльніку матывы, па якіх пікет быў забаронены. Пры гэтым, па словах актывіста, мясцовыя чыноўнікі таксама не далі ва ўстаноўлены тэрмін адказ.   – Колькі разоў пісаў скаргі ў Вярхоўны Суд краіны, і заўсёды там прымаюць бок ніжэйшых судовых інстанцый, – гаворыць Сяргей Гоўша. – Хаця відавочна, што закон на ўзроўні мясцовых уладаў парушаны.   Праваабаронца збіраецца звяртацца са скаргай на рашэнне суда ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе.  
Вярхоўны Суд не знайшоў парушэння ў дзеяннях Баранавіцкага гарвыканкама

Барановичский правозащитник обжалует запрет пикета ко Дню прав человека
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.