Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.   Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
9.30 — 10.30 Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot, Тэма: «Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў». Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).
10.30 — 11.30 Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь), Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.
10.30 — 12.15 Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА «Аліварыя» Тэма: «Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі у Беларусі».
12.15 — 13.00 Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на AD.NAK! Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2014
13.00 — 14.00 Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст Тэма бяседы: «Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор».
14.00 — 15.30 Paulius Senuta (Литва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius Тэма: Planning with value
15.30 — 17.00 Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)
Тэма: «100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?» Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай «Лагатып velcom «Дзеці».
Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].
Кантакты для даведак:
Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!» [email protected] +375 44 742 48 32, skypename – elzbietka_eilis

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.