Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прайшла вечарына ў памяць баранавіцкага паэта Івана Лагвіновіча

Прайшла вечарына ў памяць баранавіцкага паэта Івана Лагвіновіча

Вечарына ў памяць баранавіцкага паэта Іван Лагвіновіча. Фота: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ http://www.gants-region.info
Мерапрыемства адбылося 29 студзеня на малой радзіме паэта, у вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Іван Лагвіновіч – аўтар кніг “Разлукі выраёвыя”, ”Піліпаўка”, “Ляда юдолі”, ”Далёкае і блізкае”, ”Палыновыя кветкі”, “Элегія палескага матыля”. Выбітны літаратар пражыў у Баранавічах амаль 20 год, яго прозвішчам названая адна з вуліц нашага горада.   У першы месяц 2015-га ён адзначаў бы сваё 75-годдзе. Але… У сакавіку 2011-га Івана Піліпавіча не стала. Каб ушанаваць яго памяць, і сабраліся літаратары, прыхільнікі паэзіі, блізкія Івана Лагвіновіча ў вёсцы Малькавічы, недалёка ад хутара Запрапасць, дзе 16 студзеня 1940 года нарадзіўся будучы паэт. На мерапрыемстве, якое ладзілася пад патранажам Ганцавіцкай цэнтральнай бібліятэкі, гучалі вершы і песні на словы Івана Лагвіновіча, у мясцовым музеі была магчымасць паглядзець экспазіцыю, якая распавядае пра яго творчасць.   Так сталася, што ў юнацкія гады Іван Лагвіновіч з’ехаў на Данбас, дзе скончыў вучэльню і шмат год адпрацаваў шахцёрам. Але рускамоўнае атачэнне не скасавала любові да Радзімы і роднага краю. І апынуўшыся пасля выхаду на пенсію ў Баранавічах, ён адразу ўліваецца ў бурлівае жыццё мясцовых паэтаў. Менавіта пра гэта гаварыў у сваім прысвячэнні-вершы пра сябра баранавіцкі літаратар Алесь Корнеў. Корнеў перадаў у бібліятэку 50 экзэмпляраў кнігі Івана Лагвіновіча “Элегія палескага матыля”, якую той рыхтаваў да друку, але не паспеў выдаць пры сваім жыцці.   Краязнаўца Міхась Маліноўскі з Баранавіч правёў для прысутных віктарыну і таксама перадаў у бібліятэку свае кніжкі. Выступалі на мерапрыемстве таксама зямляк Лагвіновіча Алесь Каско, які цяпер жыве ў Жабінцы, і пружанскі літаратар Мікола Папека. Госці наведалі магілу Івана Лагвіновіча на могілках у Малькавічах.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.