Ураджэнка Баранавіцкага раёна здымае відэатрэйлеры па кнігах беларускіх пісьменнікаў
Акрамя стварэння буктрэйлераў Кацярына Казлова даследуе гісторыю палаца Радзівілаў у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна – на сваёй малой радзіме. Фота: архіў Кацярыны КАЗЛОВАЙ
Кацярына Казлова з Паланэчкі кажа, што патрэбна нагадваць людзям, што ў іх ёсць пад рукамі такая каштоўнасць, як кніга. Рэклама «Пану Тадэвушу»
Кацярына Казлова толькі распрацоўвае сцэнарый свайго першага відэароліка. Таму яна пакуль не ўяўляе, якім ён будзе, вядома, што па творах Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Справа гэта для Кацярыны новая і незвычайная, бо сама дзяўчына не мае ніякага дачынення да кінематографа. Яна скончыла Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці экскурсавод, турагент. Зараз навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.
Ідэя ствараць буктрэйлеры ўзнікла ў студзені мінулага года пасля заканчэння школы арт-менеджараў грамадскага абяднання «Арт-Сядзіба». Вынікам навучання і стаў гэты праект – стварэнне маленькіх відэаролікаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Увогуле, буктрэйлеры – гэта звычайная справа для літаратуры за мяжой. Мэта такіх ролікаў – прапаганда чытання, прыцягненне ўвагі да кніг.
На думку Кацярыны Казловай, беларуская літаратура вельмі цікавая. Маладая дзяўчына не ўяўляе свайго жыцця без кніг. Перавагу аддае класічнай літаратуры: Коласу, Купалу, Караткевічу, Міцкевічу, Баршчэўскаму, Багдановічу. Сваім праектам дзяўчына імкнецца паказаць сучаснай моладзі творы беларускіх пісьменннікаў зусім з іншага боку.
– Патрэбна нагадваць людзям, што ў іх ёсць пад рукамі такая каштоўнасць, як кніга. Гэты праект карысны тым, што нагадвае людзям, нашай моладзі, што ў нас ёсць унікальная літаратурная спадчына, – лічыць прыхільніца беларускай літаратуры і гісторыі.
Стварэннем буктрэйлераў Кацярына займаецца ў вольны час на грамадскіх пачатках. Даследчык палаца Радзівілаў
Любоў да літаратуры і гісторыі сфарміраваліся ў Кацярыны яшчэ з дзяцінства. У пачатковай школе ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна, дзе яна нарадзілася, дзяўчынка яшчэ ў малым узросце ўражвала вяскоўцаў невядомымі фактамі з гісторыі палаца Радзівілаў.
– Я жыла побач з гісторыяй: мой дом стаіць насупраць палаца Радзівілаў, – расказвае Кацярына Казлова. – Таксама палюбіць гісторыю дапамаглі бацькі і мая класная кіраўніца Валянціна Уладзіміраўна Медушэўская. Яна вяла ў мяне гурток «Ведай свой край».
У Нясвіжскім каледжы Кацярына напісала навукова-даследчую працу па гісторыі палаца. І зараз яна працягвае работу над даследваннем, але ўжо працуе на новага ўладальніка палаца, які купіў яго ў 2014 годзе.
– Я займаюся гістарычнымі пытаннямі, іншыя людзі – фінансавымі дамоўленасцямі, арганізацыйнымі пытаннямі. Рух ідзе і вынікі ёсць. Ствараецца фонд. Дакладна магу сказаць, што нагоды хвалявацца за палац у Паланечцы няма, – расказала Кацярына.
Аднак за іншыя помнікі сваёй малой радзімы наша зямлячка хвалюецца больш. Яна лічыць, што Баранавіцкі раён мае вялікі турыстычны патэнцыял, але большая колькасць помнікаў знаходзіцца ў аварыйным стане.
– Гэта вельмі жудасна. Вельмі хвалюе мяне абыякаваць людзей да гэтага. Бо час мінае, помнікі рушацца, як і рушыцца наша гісторыя. А без гісторыі мы — ніхто. Даведка "IP". Буктрэйлер (англ. Booktrailer) – гэта невялікі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе (Вікіпедыя).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Столовичи.
Подробнее Столовичи — деревня в Барановичском районе, некогда бывшая зажиточным местечком с интересной и богатой историей... В ясный солнечный день строгое, белое, будто тянущееся к небу строение —
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.



