Як баранавіцкі дальнабойшчык стаў кавалём?
Ігар Зімін стараецца ствараць складаныя мастацкія вырабы, каб і прыгожа было, і функцыянальна. Фото: Аляксандр Трыпуцька
Ігар Зімін мае сваё кавальскае кляймо, на якім так і выбіта «Зімін». І гэта ўжо пазнака таго, што яму не сорамна за тое, што ён выкаваў. Калі на яшчэ чырвонае жалеза ставіцца імя каваля – гэта пазнака Майстра.
«Зноў панства выбіраецца на ловы, пад самы першы снег лягла ралля. Блішчаць даспехі, рвуць зямлю падковы… Бо рукі залатыя ў каваля!» – так паэт Алесь Літоўчык нібы між іншым ухваляе гэту працу, нялёгкую, творчую, аднолькава патрэбную і трыста год таму, і цяпер. У раду кавалёў не было
Назіраць, як працуе Зімін, можна гадзінамі. Вось ён бярэ кавалак іржавай арматуры ці сталёвую палоску, кладзе яе ў палаючае ў горане вуголле і праз нейкі час дастае пабялелае ад агню жалеза і падыходзіць да кавадла ці пнеўмамолата. І пачынаецца цуд! Ляцяць чырвоныя пырскі, пакручваецца туды-сюды нарыхтоўка – і на вашых вачах непатрэбная жалязяка ад разабранага трактара ці аўтамабіля ператвараецца ў прыгожую ружу, падсвечнік ці падкову — з дзірачкамі пад цвікі, гнёздамі пад шыпы – хоць адразу накладай яе на капыта. Падкову за хвілін пятнаццаць–дваццаць Ігар можа выкаваць нават з пацягнутага іржой старога чыгуначнага кастыля. Праўда, для такой работы абавязкова патрэбна натхненне. Інакш, як кажуць, не куецца, а плешчацца.
Як чалавек прыходзіць у такую няпростую прафесію? У кожнага гэта адбываецца па-свойму. У аднаго кавалём быў нехта з суродзічаў, другі скончыў адпаведную навучальную ўстанову. Кавалёў у раду Зіміных не было. Праўда, дзед Сяргей за палякамі быў выдатным сталяром, пра якіх казалі «Залатыя рукі». Бацька Ігара, Уладзімір Фёдаравіч, пераехаў у Баранавічы з Ржэва, што ў Твярской вобласці, а маці, Вольга Сяргееўна, нарадзілася тут. Ігар пасля школы пайшоў на авіярамонтны завод, потым служыў у войску на Паўднёвым Урале, у Златавусце. Папрацаваўшы на прадпрыемстве, у рэшце рэшт стаў дальнабойшчыкам. Меў свой КамАЗ-лядоўню. Як кажа ён сам, «цягалі бульбу ў Мурманск, Кандалакшу, Піцер…» Шмат паездзіў на цяжкагрузным аўтамабілі ён і па Еўропе. Ездзіў і з напарнікамі, і адзін. У дарозе здаралася ўсялякае – ішлі дзевяностыя гады. І яму, невысокаму, далёка не атлетычнага складу, не-не ды і даводзілася стаяць за сябе. Карункі з жалеза, вырабленыя Ігарам Зіміным, у кузні доўга не залежваюцца. Прыкіпеў да жалеза
А ў пачатку двухтысячных ён, прыехаўшы дамоў, зайшоў у кузню, дзе працавалі Іван Квятко і Аляксандр Адамчык, ды так і прыкіпеў да новага занятку. Спачатку працавалі ў кузні ў Гіраве, потым атабарыліся каля Лаўрынавіч. З 2009 года Зімін працуе «не ў камандзе», самастойна. Праўда, сяброўства з калегамі не губляе. З Адамчыкам ездзілі ў Закапанэ, дзе штогод на свята горада збіраюцца кавалі з усёй Польшчы. Было цікава паглядзець на працу тамтэйшых майстроў, паказаць сваё майстэрства.
Ігара з пераносным горанам час ад часу можна бачыць і на вяселлях. Палае агонь, звініць на кавадле аб жалеза молат. Гэта Зімін разам з маладым куюць падкову на шчасце. Але апошнім часам гэта здараецца не часта – хапае працы ў кузні. Карункі з жалеза, вырабленыя Ігарам Зіміным, у кузні доўга не залежваюцца. Арыентацыя – на складанасць і дасканаласць
– Я раблю акцэнт на складаныя мастацкія вырабы, – гаворыць Ігар. — Пры гэтым трэба, каб працавалі не толькі рукі, а і галава. Каб было прыгожа і функцыянальна. Таму кожная лінія вывяраецца і падганяецца.
Майстра дадае, што выкарыстоўвае старыя тэхналогіі і тэхніку – клёпка, прашыўка… Яго вароты ўпрыгожваюць агароджу царквы ў Моўчадзі. Разам з Адамчыкам Зімін выканаў рэканструкцыю касцёльнае брамы ў вёсцы Ліпнішкі на Гарадзеншчыне. Каваць ружы ён не вельмі любіць, але калі людзі просяць – не адмаўляе. Робіць агароджы, лесвіцы, здараецца, выконвае банальныя просьбы – падправіць лямеш ад плуга ці штосьці іншае.
Вядома, кавальскія вырабы каштуюць нятанна. Дарагія вугаль, электрычнасць, метал. Ды і праца гэта хоць і творчая, але цяжкая – за дзень чалавек намахаецца так, што рук не падняць. Тым не менш жадаючых мець нешта ў гаспадарцы (ці пры ёй), зробленае ў кузні, хапае.
Ігар Зімін у пастаянным пошуку. Як смяецца ён сам – шукае сябе. Працуе з выдатным баранавіцкім мастаком Сяргеем Сяргейчыкам. Падрабязна абмяркоўвае з ім ідэю будучага вырабу, пасля чаго Сяргейчык, вельмі цікавы графік, які да ўсяго добра ведае і тэхналогію кавальства, распрацоўвае эскіз будучай работы. У Сяргея шмат задумак і прапаноў, і Ігар вельмі спадзяецца, што ўсё гэта ўдасца ўвасобіць у жыццё. Супрацоўнічае Зімін яшчэ з адным баранавіцкім мастаком – Аляксандрам Скаруком, у якога таксама вялікі творчы патэнцыял.
…Заўтра ён зноў нахіліцца над скрынкай з здавалася б непатрэбнымі дэталямі, што засталіся ад гатовых вырабаў. Возьме, пакруціць у руках, пакладзе ў агонь. Потым выхапіць адтуль чырвоны метал абцугамі, падляціць да кавадла. Дзясятак удараў, яшчэ раз у агонь, зноў пад малаток – і вось яна, цудоўная рэч, якую, пафарбаваўшы і пакрыўшы пацінаю, можна з поўнай адказнасцю несці ў падарунак.
– Жалеза чакаць не будзе, – гаворыць Ігар Зімін. — Галоўнае – не даць яму астыць.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это



