Мікалай Статкевіч у турме вучыць ангельскую мову
Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч працягвае ў магілёўскай турме самастойна вучыць ангельскую мову. Палітвязень Мікалай Статкевіч 12 жніўня адзначыў у турме дзень народзінаў, і менавіта ў гэты дзень яго аднадумцы зладзілі каля муроў турмы акцыю падтрымкі — феерверк. На гэта акцэнтаваў увагу Статкевіч у сваім апошнім лісце, распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч. «Асаблівых падзеяў няма. Атрымала ад яго паштоўку, якую ён пісаў па слядах дня народзінаў. Пра тое, як яго павіншавала турма, пра феерверк, пра тое, ад каго са знаёмых ён атрымаў віншаванні. Пералічыў усіх, каб я падзякавала. І пра тое, што газеты вярнулі, якія раней у яго канфіскавалі. А пра сябе напісаў, што займаецца ангельскай мовай, шмат чытае. Паведаміў, што як спёка спала, дык стала намнога лягчэй». На пытанне карэспандэнта Свабоды, ці працягваюцца правакацыі турэмшчыкаў адносна Статкевіча, Марына Адамовіч адказала: «Не, піша, што зараз усё нармальна, адумаліся». Некалькі дзён таму Марына Адамовіч наведала бацьку Мікалая Статкевіча, які пражывае ў Баранавічах. Віктару Статкевічу 88 гадоў, ён жыве адзін, і адмаўляецца перабірацца да сваякоў, цалкам спраўляецца з побытам, сам сябе абслугоўвае. Паводле настрою і палітычных поглядаў Віктар Статкевіч і ягоны сын вельмі падобныя, кажа Марына Адамовіч. «Віктар Паўлавіч актыўна сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў свеце. Калі нешта прайшло міма ягонай увагі, яму сябры Мікалая ўсё распавядуць. Таму ён заўсёды на вастрыні падзей. І, канечне, увесь час вельмі перажывае за Мікалая, непакоіцца за лёс сына». Мікалай Статкевіч – адзіны з былых кандыдатаў на прэзідэнта, які дагэтуль утрымліваецца ў вязніцы. Статкевіч пакараны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў 19 снежня 2010 года, вынікі якіх апазіцыя палічыла сфальсіфікаванымі. Утрымліваюць Мікалая Статкевіча ў крытай магілёўскай турме. Палітык адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. "Радыё Свабода"

Статкевіч-старэйшы: «Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Подробнее На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім
Интересная Беларусь
Выбары-1940 у Ганцавіцкім раёне
Подробнее Гэта былі першыя выбары ў Ганцавіцкім раёне ў дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР і БССР. І прайшлі яны далёка не бездакорна. Архівы захоўваюць настрой і ўмовы, у якіх тыя выбары праходзілі...



