Выбары-1940 у Ганцавіцкім раёне
Гэта былі першыя выбары ў Ганцавіцкім раёне ў дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР і БССР. І прайшлі яны далёка не бездакорна. Архівы захоўваюць настрой і ўмовы, у якіх тыя выбары праходзілі.
24 сакавіка 1940 г. урачыста прайшлі “выбары” ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР і БССР. У іх прынялі ўдзел 19815 чалавек з 19827, што склала 99,9%. Многія людзі ішлі на выбарчыя ўчасткі са святочным настроем, верачы ў тое, што гэтыя першыя выбары зменяць іх жыццё.
Агітацыйную кампанію ўлады разгарнулі тады актыўную. У раёне дзейнічалі больш за 300 агітатараў, праводзіліся сходы, мітынгі. Агітавалі, зразумела ж, за “блок беспартыйных і бальшавікоў”. Іншай жа агітацыі і не магло быць ва ўмовах таталітарызму.
Аднак выбары не ўдалося правесці без пратэставых настрояў. Як зазначылі партыйныя дзеячы раёна, “наряду с большим политическим подъемом огромной массы избирателей, имелись и враждебные вылазки отрепья польского панства”.
Праявіліся гэтыя “вылазкі” ў розных варыяцыях. Напрыклад, ва ўкідванні запісак у скрыні для бюлетэняў. Так, у скрыні на Малькавіцкім выбарчым участку была знойдзена цыдулка: “Дайце жыцця народу, бо іначай і ў Маскве не будзе вам месца, а не тое, што ў Заходняй Беларусі. Камуны не жадаем і быць не павінна”.
У скрыні Ганцавіцкага участка: “Пакуль не позна, уцякайце з Беларусі і вярніце нашы землі, свабоду і сонечныя дні. Мы вас, чырвоных катаў, карміць сваім хлебам не будзем”. Была і такая: “Камуны не жадаем і за бальшавікоў галасаваць не будзем”.
Запіскі былі перададзены ў аддзяленне НКУС. Былі засведчаны факты, калі людзі праяўлялі адкрыты недавер да савецкіх выбараў: у вёсцы Будча Шпакоўская В. на выбарчым ўчастку са словамі: “няма чаго за іх галасаваць” дэманстратыўна выкрэсліла ўсіх кандыдатаў.
У Хатыніцкім сельсавеце перад выбарамі “вражескими элементами” быў разбіты бюст таварышу Сталіну.
Недапушчальна было, калі кандыдатамі ў дэпутаты станавіліся “антысавецкія элементы”. Так, кандыдытам ў дэпутаты Малькавіцкага сельсавета быў выстаўлены Сідаровіч В.Я. Як сцвярджаюць бальшавіцкія дакладныя, “выдвинула его кулацкая часть присутствовавших на собрании”. Аднак у выніку ён “был изъят органами НКВД” напярэдадні выбараў.
Цікавымі з’яўляюцца звесткі аб складзе кандыдатаў у дэпутаты. Па Ганцавіцкім раёне ў мясцовыя саветы былі зарэгістраваныя кандыдатамі 36 чалавек. З іх 17 былі членамі камуністычнай партыі і камсамолу. 17 чалавек з 36 былі прыбыўшымі з усходніх абласцей. Гэта таксама сведчыць аб факце недаверу мясцоваму насельніцтву ў фармаванні органаў улады.
Прычыну ўсіх антысавецкіх праяў раённыя ўлады бачылі ў тым, што ў некаторых месцах “политмассовая работа была не на должной высоте”. І гэта нягледзячы на яўку 99%!
Не ўсе з тых, хто прыйшоў на ўчасткі, прагаласавалі “правільна”. На участку ў в. Будча пры падліку было выяўлена 75 галасоў супраць бальшавіцкіх кандыдатаў. І гэта ж у тых умовах рэпрэсій і запалохвання!
Выбары, якія прайшлі ў 1940г., павінны былі сведчыць аб дэмакратычнасці савецкай сістэмы. Але гэта быў фальш, за якім хаваўся таталітарны характар дзяржавы. І нельга забываць, што за тымі падзеямі хаваюцца сотні паламаных жыццяў.
Артыкул падрыхтаваны на падставе фондаў Дзяржаўнага архіва Берасцейскай вобласці
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Объявления
Подключение стиральных и посудомоечных м...
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Устранение засоров в Минске. 8(044)59683...
35 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Замена смесителя. 8(044)5968381
25 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Ремонт санузла и ванной комнаты. Минск....
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Сантехнические работы в Минске 8(025)74...
20 бел.руб.
17:07, 03.02.2023