Закрыть

У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі

У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі

У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Вольга Леўко.

"На месцы тураўскай стаянкі (Гомельская вобласць) будзе створаны музей пад голым небам часоў палеаліту", - паведаміла В. Леўко, дадаўшы, што гэта будзе першы музей такога ўзроўня не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на постсавецкай прасторы.


Яна таксама паведаміла пра тое, што за апошнія гады беларускімі археолагамі на тэрыторыі Белавежскай пушчы адкрыта 50 новых стаянак першабытнага чалавека. Пры гэтым В. Леўко падкрэсліла, што "гэтыя знаходкі кажуць пра неабходнасць адкрыцця археалагічнага музея пад голым небам".


Навуковец разам з тым выказала занепакоенасць, што "пры будаўніцтве Гарадзенскай ГЭС існуе верагоднасць таго, што больш 30-ці археалагічных помнікаў могуць патрапіць у зону затаплення".


Распавядаючы пра іншыя новыя адкрыцці беларускіх гісторыкаў і археолагаў, В. Леўко паведаміла: пацверджаны дадзеныя пра тое, што "на тэрыторыі сучаснай Беларусі вікінгі былі не толькі праездам і транзітам - выяўлены шэраг археалагічных знаходак, якія пацвярджаюць пражыванне вікінгаў".


Яна таксама падзялілася інфармацыяй пра тое, што беларускія навукоўцы працягваюць даследаванне старажытнага селішча на тарфянішчах поруч Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці. Па словах В. Леўко, на месцы старажытнага селішча гісторыкі знаходзяць "добра захаваныя артэфакты - косці, прадметы здабычы, побыту, музычныя прылады". "Гэта калекцыя артэфактаў з'яўляецца адной з буйных у Беларусі", - удакладніла яна.


Навуковец таксама распавяла, што "даследаванні даюць падставы меркаваць, што старажытныя народы, якія жылі на тэрыторыі гэтай часткі сучаснай Беларусі, вызнавалі культ Сонца, ёсць падставы меркаваць, што ў іх прысутнічаў канібалізм". "Гэту версію мы даследуем", - сказала В. Леўко.


Яна таксама адзначыла: найстаражытнейшым косткам маманта, выяўленым на тэрыторыі Беларусі у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, - 23 790 гадоў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал @govorim_news
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?