Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад Баранавічамі адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Яўгенам Сергіенем

Пад Баранавічамі адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Яўгенам Сергіенем

Падчас сустрэчы з Яўгенам Сергіенем. Фото: Віктар СЫРЫЦА
Літаратурнае мерапрыемства адбылося 17 жніўня на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з Гомеля Яўген Сергіеня расказаў прысутным пра сваю творчасць, пазнаёміў слухачоў са сваёй прозай і прэзентаваў кнігі вершаў “Дотык будучыні”,”Час малітвы” і ”Насуперак”.   З вершамі і песнямі выступілі і баранавіцкія барды і паэты Галіна Ярашэвіч і Алена Кабяк. Творца з нашага горада Алесь Бакач прадставіў кнігу выдатнага баранавіцкага літаратара Венанцыя Бутрыма “Дзён маіх лепшыя дні”, якая нядаўна выйшла ў адным са сталічных выдавецтваў. А Людміла Шувалава пазнаёміла прысутных з кніжкай, якая падрыхтавана да 100-годдзя Валянціна Таўлая і ў якую ўвайшлі творы баранавіцкіх прыхільнікаў творчасці нашага земляка.   “Прыемна асэнсоўваць, што і ў наш няпросты час ёсць людзі, якія любяць, чытаюць і слухаюць вершы, – сказаў старшыня Баранавіцкай філіі Віктар Сырыца. – Спадзяюся, што і для гэтых трыццаці чалавек, што прыехалі ў Русіно ў мінулыя выхадныя, час не прайшоў марна”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.