Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

Палітычныя лідары арганізацый, якія ініцыявалі "Народны рэферэндум", наведалі Оршу


Чатыры палітычныя арганізацыі вясной абвесцілі пра будучае правядзенне "Народнага рэферэндуму". Учора прадстаўнікі трох з чатырох палітычных суб'ектаў - ініцыятараў наведалі наш горад.

Партыю БНФ прадстаўляў абласны кіраўнік Леанід Аўтухоў, рух "За свабоду" Юрась Губарэвіч (інтэрв'ю з ім чытайце бліжэйшым часе на нашым сайце), кампанію "Гавары праўду" прадстаўляў адзін з яе лідараў Андрэй Дзмітрыеў, не было толькі прадстаўнікоў БСДП (Г). З самай раніцы палітычныя лідары наведалі прыдняпроўскі парк, дзе ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу, пасля чаго скіраваліся ў райвыканкам. У выканкаме госці горада перадалі больш за 70 подпісаў гараджанаў з просьбай як мага хутчэй распачаць рамонт маста праз Днепр і мелі сустрэчу з намеснікам старшыні гарвыканкаму Іванам Хурбатавым. Як распавёў адзін з удзельнікаў сустрэчы Алесь Шутаў па выніках сустрэчы: "на шчасце ўлады аб'ектыўна ацэньваюць стан праблемы, небяспеку, якая існуе, і гатовыя вырашаць дадзеную праблему".

Наступная сустрэча якую правялі палітыкі адбылася на гарадскім рынку. Прадпрымальнікі распавядалі не толькі пра свае праблемы, але і выказвалі пытанні за якія яны гатовы былі б прагаласаваць на магчымым у будучым рэферэндуме. Адна з важнейшых праблемаў, якую агучвалі жанчыны-прадпрымальнікі (а жанчын сабралося большасць) - гэта сацыяльная неабароненасць. Пры тым, што малы бізнэс шмат плоціць падаткаў і сацыяльных выплатаў, самі яны пры выхадзе на пенсію атрымліваюць мінімальныя грошы за свой працоўны стаж.

У пасляабедзены час госці завіталі ў краязнаўчы музей, дзе зараз экспануецца дабрачынная выстава Міколы Купавы. Як паведамляў раней наш сайт, любы чалавек можа набыць выстаўленыя карціны, а значная частка выручаных сродкаў ад продажу карцінаў пойдзе на рэстаўрацыю былога Базылянскага манастыра. Магчымасцю дапамагчы рэстаўрацыі гісторыка-культурнаму помніку скарысталіся і госці. Яны купілі карціну "Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок. Паводле Уладзіміра Караткевіча", якую тут жа падарылі музею Уладзіміра Караткевіча. Андрэй Дзмітрыеў пры гэтым сказаў: "Мы госці вашага горада і хочам зрабіць і карысці і падарунак. Нашыя ахвяраванні на рэстаўрацыю - гэта карысць. Карціна музею - гэта падарунак вашаму гораду".

Далейшую частку візіту з ускладаннем кветак на помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій на Кабыляцкай гары і сустрэчай з мясцовым актывам дэмакратычных сілаў вы можаце пабачыць у нашым фотарэпартажы і выступе Юрася Губарэвіча на сустрэчы з актывам дэмакратычных арганізацый.

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота з лева на права: Канстанцін Анташкевіч (былы кандыдат у дэпутаты парламенту), Андрэй Дзмітрыеў (адзін з лідараў "Гавары праўду"), Алесь Шутаў (адзін з кіраўнікоў Аршанскай каімпаніі "Гавары праўду" і Партыі БНФ), Юрась Губарэвіч (першы намеснік старшыні руху "За свабоду"), Юрый Нагорны (былы мэр г. Барань), Леанід Аўтухоў (старшыня абласной арганізацыі БНФ)

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: пад час ускладання кветак да помніку Караткевіча

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: пасля ўскладання кветак

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: на рынку (прадпрымальнікі прасілі не публікаваць фота з удзельнікамі сустрэчы)

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: абмеркаванне набыцця карціны

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: перадача купленай карціны дырэктарцы музея Караткевіча

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: Андрэй Дзмітрыеў дадаткова ахвяруе грошы на набыццё іншых карцінаў

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: карціна, якую палітычныя лідары набылі і падарылі музею Караткевіча

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: ускладанне кветак да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: ускладанне кветак

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: помнік пасля ускладання кветак

"Народны рэферэндум" у Оршы (+фота, +відэа)

На фота: сустрэча з актывістамі дэмакратычных арганізацый

На відэа: адказ Юрася Губарэвіча на пытанне Міная Карніенка "што за звер - рэферэндум?"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]