Рэпрэсіраваны літоўскі дзеяч быў старшынёй Аршанскага акружнога выканкама

У студзені споўнілася 120 год з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Амбражунаса, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Аршанскага акружнога выканкама з1924 па 1928 год.
Амбражунас Пётр Іосіфавіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Грумшлі Панявежскага павету Ковенскай губерні (цяпер Біржайскі раён, Літва), у літоўскай сялянскай сям’і.
Да прызыву ў армію ў 1913-м скончыў Шавельскую пачатковую школу. Пасля заканчэння скарочаных артылерыйскіх курсаў у ліпені 1914-га быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт 1-й сусветнай вайны. Праз некалькі месяцаў быў паранены і кантужаны.
Пётр Амбражунас выбіраўся ў розныя камітэты салдацкіх дэпутатаў — батарэі, брыгады, дывізіі. У кастрычніку 1917-га ён - член брыгаднага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У лютым 1918-га трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення ў маі гэтага ж года знаходзіцца на падпольнай рабоце ў Літве, прымае ўдзел у барацьбе з польскімі легіянерамі.
У верасні 1919 года ЦК КП(б) Літвы і Беларусі камандзіраваў Амбражунаса ў распараджэнне Смаленскага губкама РКП(б). Працаваў у органах харчавання ў Барысаве і Мінску, у 1921-22 гадах - мінскі павятовы харчкамісар, затым старшыня Мінскага выканкама. З ліпеня 1924 – га ён - старшыня Аршанскага, а з ліпеня 1928-га - Гомельскага акружных выканкамаў. Праз два гады Амбражунас назначаецца намеснікам старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, затым наркамам, намеснікам наркама камунальнай гаспадаркі БССР. У гэты ж час Пётр Іосіфавіч займае таксама пасаду старшыні праўлення Саюза архітэктараў БССР, з”яўляецца членам ЦВК БССР.
Пётр Амбражунас быў жанаты, разам з жонкай Анастасіяй Мікалаеўнай гадавалі траіх дзяцей.
У 1937 годзе Амбражунас арыштаваны ў Мінску. Адначасова выключаны з партыі «за правядзенне шкодніцкай работы ў камунальнай гаспадарцы; за арганізацыю без дазволу ЦК КП(б)Б калектыўнай заявы ў ЦК КП(б)Б аб узнагароджанні ворага народа Галадзеда ордэнам Чырвонай Зоркі». Асуджаны «тройкай» НКВД у снежні1937-га як «удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2 красавіка 1957 года. Асабовая справа № 10181-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Жонка Пятра Амбражунаса Анастасія Мікалаеўна, прадавец ГУМа, была арыштавана ў ліпені 1938 года ў Мінску. У кастрычніку асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «жонка здрадніка радзімы, асуджанага да ВМП» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана Анастасія Мікалаеўна ў ліпені 1956 года трыбуналам БВА. Асабовая справа № 10273-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Памяць Пятра Іосіфавіча Амбражунаса ўвекавечана ў Оршы. Яго імем названа адна з вуліц горада.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Орши
В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым
Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор
В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена
Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.
В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток
Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22
В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов
Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.
В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные
Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового
В Орше из-за повреждения коллектора сточные воды попали в Днепр
Хотите узнать больше? Пробы воды были отправлены на анализ.
В Горецком районе в полынье обнаружили тела двух рыбаков: бурили лунки - и тонкий лед не выдержал
Хотите узнать больше? Одному из погибших 52 года, другому - 37 лет.
В Оршанском районе Peugeot влетел под стоящую фуру - водитель погиб
Хотите узнать больше? Происшествие случилось 27 декабря, около 02.00.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички Орша - Минск
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
Объявления
Квартира на часы и сутки в Центре
30 бел.руб.
21:49, 18.05.2022Требуется медсестра в стоматологический ...
0 бел.руб.
09:35, 03.03.2022Копаем колодцы
1 бел.руб.
22:46, 28.02.2022Профессиональные услуги колодцы, сантехн...
100 бел.руб.
22:51, 27.02.2022Электрогазосварщик вахта
1 800 бел.руб.
18:10, 25.02.2022Об Орше
Рэпрэсіраваны літоўскі дзеяч быў старшынёй Аршанскага акружнога выканкама
Подробнее У студзені споўнілася 120 год з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Амбражунаса, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Аршанскага акружнога выканкама з1924 па 1928 год.
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у


