Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заява "Вясны"

Заява "Вясны"

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” з нагоды крымінальнага пераследу В. Парфянкова і У. Яроменка


Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

16 ліпеня 2013 г.

12 ліпеня Першамайскі раённы (г. Мінска) аддзел Следчага камітэта паведаміў былому палітвязню Васілю Парфянкову пра ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы за парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом Першамайскага раёна Мінска. У гэты ж дзень актывісту было прад’яўлена абвінавачванне паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачанне паводле гэтага артыкулу стала ўжо другім па ліку пасля вызвалення Васіля Парфянкова згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні ў жніўні 2011 года пасля ягонага асуджэння да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Першы раз актывіст быў асуджаны судом Першамайскага раёна г. Мінска паводле артыкулу 421 Крымінальнага кодэкса 29 траўня 2012 г. і пакараны 6 месяцамі турэмнага арышту.

16 траўня крымінальная справа з аналагічным абвінавачаннем у парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду была ўзбуджана ў дачыненні яшчэ аднаго былога палітвязня і фігуранта крымінальнай справы “аб масавых беспарадках” -- актывіста “Маладога Фронта” Уладзіміра Яроменка. За ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 14 траўня 2011 г. ён быў асуджаны судом Партызанскага раёну Мінску на 3 гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ, у жніўні таго ж года – памілаваны згодна з указам прэзідэнта.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае крымінальны пераслед Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка як выключна палітычна матываваны, звязаны з імкненнем уладаў спыніць іх актыўнасць, а таксама з жаданнем запалохаць іншых палітычных і грамадскіх актывістаў.

Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменка пагражае да году пазбаўлення волі. У выпадку прызнання іх вінаватымі і асуджэння да фактычнага пазбаўлення волі, яны будуць прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе:

-- неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі;

-- спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка;

-- зняцця (пагашэння) судзімасці з усіх незаконна асуджаных па палітычных матывах, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць працягнуць грамадска- палітычную дзейнасць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]