Зноў на пасадзе

Алесь Бяляцкі пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH - паведамляе ПЦ "Вясна"
27 траўня ў межах 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.
У 2007 годзе ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам FIDH з Усходняй Еўропы, у 2010 годзе быў абраны на другі тэрмін.
Сёлета за кіраўніка ПЦ “Вясна”, сяброўскай арганізацыі FIDH, свае галасы аддалі 76 з 90 удзельнікаў галасавання. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру Валянцін Стэфановіч, які гэтымі днямі браў удзел у працы Кангрэсу ў Стамбуле.
Кандыдатуру Алеся Бяляцкага напярэдадні галасавання прадстаўляла Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн.
“Ад Арменіі да Казахстана, ад Украіны да Кыргызстана, у Грузіі і Расіі ён правёў дзесяткі даследчых місій і візітаў салідарнасці. Назіранне за судовымі працэсамі, дапамога сем'ям зняволеных, расследаванне масавых злачынстваў ... Яго вопыт быў і застаецца найважнейшым складнікам стратэгіі FIDH ў рэгіёне.
Але і за межамі рэгіёну Алесь Бяляцкі актыўна ўдзельнічае ў працы па абмене вопытам і праводзіць паездкі салідарнасці з праваабаронцамі ў Егіпце, на Кубе, у Тунісе. Многія з Вас бачылі яго на справе ў гэтых паездках, і патрапілі ў палон яго чалавечых якасцяў і сілы яго перакананняў.
З 4 жніўня 2011 года Алесь стаў адным з вязняў, правы якіх ён заўсёды абараняў разам са сваімі калегамі…
Ці павінны мы далучыцца да кампаніі па яго ізаляцыі, развязанай беларускім рэжымам, які імкнецца да таго, каб дзейнасць Алеся перапынілася?
Мы павінна паказаць рэжыму Лукашэнкі, што Алесь па-ранейшаму адзін з нас, і зусім хутка ён будзе побач з намі і працягне сваю працу віцэ-прэзідэнта Федэрацыі”, - сказала спн. Белхасэн у сваім выступе. (Поўны тэкст выступу Суэр Белхасэн – у далучаным файле.)
“Ад імя ўсіх нас я падзякаваў сябрам FIDH за ўсебаковую падтрымку Алеся Бяляцкага і выказаў спадзяванне на тое, што ён у хуткім часе далучыцца да сям’і FIDH, каб працягнуць змаганне за справядлівасць ва ўсім свеце”, - распавёў Валянцін Стэфановіч.
На пасадзе Прэзідэнта FIDH Суэр Белхасэн (яна правяла шэсць гадоў на чале арганізацыі) змяніў іранскі адвакат Карым Лахіджы. Спадарыня Белхасэн прызначана Ганаровым Прэзідэнтам FIDH.
"Для мяне - велізарны гонар быць абраным Прэзідэнтам FIDH. Маё першае пасланне звернута да ўсіх праваабаронцаў, якія ва ўсім свеце адвольна ўтрымліваюцца ў зняволенні. Мы будзем няўхільна працягваць патрабаваць іх хутчэйшага і безумоўнага вызвалення. Я думаю, у прыватнасці, пра маіх калег і сяброў Алеся Бяляцкага і Набіла Раджаба, якія пакутуюць у турмах Беларусі і Бахрэйна", - заявіў Карым Лахіджы.
Нагадаем, кожныя тры гады FIDH праводзіць кангрэсы, на якіх сяброўскія арганізацыі разам вызначаюць стратэгіі працы і абіраюць Міжнароднае бюро FIDH. 38-ы Кангрэс FIDH з 23 па 27 траўня праходзіў у Стамбуле. На мерапрыемства, галоўная тэма якога – “Палітычныя пераходныя працэсы і правы чалавека: вопыт і выклікі”, з'ехаліся прадстаўнікі звыш 200 НДА з 130 краінаў. За час працы Кангрэс прыняў 26 рэзалюцый, якія тычацца, у прыватнасці, Малі, Сірыі, Малайзіі, Кубы, Расіі і Турцыі. З нагоды свайго 38-га Кангрэса FIDH павялічыла свой склад з 164 да 178 арганізацый.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Орши
В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым
Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор
В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена
Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.
В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток
Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22
В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов
Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.
В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные
Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового
В Орше из-за повреждения коллектора сточные воды попали в Днепр
Хотите узнать больше? Пробы воды были отправлены на анализ.
В Горецком районе в полынье обнаружили тела двух рыбаков: бурили лунки - и тонкий лед не выдержал
Хотите узнать больше? Одному из погибших 52 года, другому - 37 лет.
В Оршанском районе Peugeot влетел под стоящую фуру - водитель погиб
Хотите узнать больше? Происшествие случилось 27 декабря, около 02.00.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички Орша - Минск
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
Объявления
Квартира на часы и сутки в Центре
30 бел.руб.
21:49, 18.05.2022Требуется медсестра в стоматологический ...
0 бел.руб.
09:35, 03.03.2022Копаем колодцы
1 бел.руб.
22:46, 28.02.2022Профессиональные услуги колодцы, сантехн...
100 бел.руб.
22:51, 27.02.2022Электрогазосварщик вахта
1 800 бел.руб.
18:10, 25.02.2022Об Орше
Ели усыхают
Подробнее В Оршанском лесхозе болеют ели - они усыхают. По состоянию на начало года в лесхозе было взято на учет 360,2 га усыхающих ельников. Главной причиной этого опасного заболевания экологи считают
Интересная Беларусь
Загадкавы партрэт Радзівіла Сіроткі Фота
Подробнее 15 верасня 1564 года з Берасця ў Страсбург ад віленскага ваяводы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) яго сыну Мікалаю Крыштофу Радзівілу па мянушцы Сіротка (1549–1616) паляцеў з поштай


