Супраць гвалту

У Беларусі запушчаны сайт, які дапамагае ў сітуацыі хатняга гвалту - паведамляе ПЦ "Вясна"
Рэсурс ostanovinasilie.org з'яўляецца інфармацыйнай платформай як для пацярпелых, так і для агрэсараў.
З моманту запуску сайта прайшло пакуль усяго некалькі тыдняў. За гэты час праз форму зваротнай сувязі было аказана каля 30 кансультацый.
Кансультацыі вядуць спецыялісты 19 некамерцыйных арганізацый, якія займаюцца рашэннем праблемы хатняга гвалту. Генеральны сакратар грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын" Юлія Іванюшкіна, якая каардынуе новы сайт, распавядае: "У рамках гэтага праекта створана сетка арганізацый, якія аказваюць прамую дапамогу пацярпелым. У прыватнасці гэта ГА "Радзіслава", а таксама ГА "Правінцыя", "Клуб дзелавых жанчын" г.Брэста, ГА "Крыніца адраджэння", МГА "Гендэрныя перспектывы" і інш. Першапачаткова сайт уяўляў сабой блог для мужчын, якія выступаюць супраць хатняга гвалту. Блог доўгі час не абнаўляўся і паўстала пытанне аб яго рэканструкцыі. У рамках праекта "Павышэнне нацыянальнага патэнцыялу дзяржавы па супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь" была прадугледжана рэканструкцыя і падтрыманне сайта для пацярпелых і агрэсараў. Афіцыйны запуск абноўленага інтэрнэт-рэсурсу адбыўся 25 кастрычніка 2012 года".
Праект "Павышэнне нацыянальнага патэнцыялу дзяржавы па супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь" з'яўляецца праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі, асноўным рэалізатарам праекту з'яўляецца МУС РБ. Грамадскія арганізацыі адказваюць толькі за некаторыя напрамкі праекта: ГА БАМХЖ - аказанне дапамогі пацярпелым, каардынацыя дзейнасці сеткі НГА, распрацоўка стандартаў для аказання дапамогі пацярпелым і інш. Гэтак жа ў праекце ўдзельнічае МГА "Гендэрныя перспектывы", якая курыруе дзейнасць агульнанацыянальнай гарачай лініі 8-801-100-8801. Акрамя гэтага ў рэалізацыі праекта прымае ўдзел ГА «Дзеці не для гвалту».
Хоць сайт ostanovinasilie.org адмініструецца грамадскім аб'яднаннем "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын", гэта не значыць, што звяртацца сюды могуць толькі хрысціянкі ці толькі жанчыны. Ванюшкіна падкрэслівае: "ГА БАМХЖ паводле статуту з'яўляецца нерэлігійнымі, некамерцыйным, непалітычным аб'яднаннем, накіраваных у асноўным на абарону правоў і інтарэсаў маладых жанчын, і развіццё іх асобаснага патэнцыялу. Але, нягледзячы на тое, што мы з'яўляемся жаночай арганізацыяй і наша асноўная мэтавая група - жанчыны і маладыя дзяўчаты, мы ніколі нікому не адмаўляе ў дапамозе. Паслугамі арганізацыі можа скарыстацца любы чалавек незалежна ад полу, узросту і веравызнання. У нашай дзейнасці мы актыўна пераследуем прынцып роўнасці і адсутнасці дыскрымінацыі".
І хоць большасць з тых, хто звярнуўся па дапамогу - дарослыя людзі, актывісты таксама аказваюць дапамогу непаўналетнім.
"У нас працуе псіхолаг, які мае вялікі вопыт аказання дапамогі як паўналетнім, так і дзецям. Таксама мы стараемся заўсёды падключаць нашых партнёраў, якія спецыялізуюцца на аказанні дапамогі непаўналетнім. Напрыклад, дзіцячага гінеколага ў нас няма, але калі неабходна ягоная дапамога, мы перанакіроўваць дзіця да патрэбнага спецыяліста".
Хрысціянская рэлігійная агітацыя кансультантамі сайта, па словах Юліі, не праводзіцца.
"Мы не аказваем духоўную дапамогу, бо не маем на гэта права і адпаведнай падрыхтоўкі. Мы займаемся аказаннем сацыяльнай дапамогі, эмацыйнай падтрымкі, а таксама пры неабходнасці псіхалагічнай і юрыдычнай дапамогі ".
У сетку задзейнічаных НГА, аднак, уваходзіць беларускае праваслаўнае сястрыцтва, якое гатова аказваць і духоўную дапамогу.
«Калі пацярпелая (ці) або агрэсар мае патрэбу ў такой падтрымцы, мы заўсёды перанакіроўваць іх да нашых калегаў. У іх, у прыватнасці, ёсць магчымасць аказаць прытулак, праўда, толькі ў горадзе Ліда",- распавядае актывістка.
Праект рэалізуецца пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), а таксама пры фінансавай падтрымцы траставага фонду ААН "Спыніць гвалт у адносінах да жанчын".
Дапамога, якая аказваецца на сайце, пакуль у асноўным абмяжоўваецца кансультацыямі. Фінансавай магчымасці для арганізацыі начлегу, дапамогі з працаўладкаваннем і пераездам у сеткі пакуль няшмат.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Орши
В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым
Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор
В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена
Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.
В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток
Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22
В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов
Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.
В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные
Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового
В Орше из-за повреждения коллектора сточные воды попали в Днепр
Хотите узнать больше? Пробы воды были отправлены на анализ.
В Горецком районе в полынье обнаружили тела двух рыбаков: бурили лунки - и тонкий лед не выдержал
Хотите узнать больше? Одному из погибших 52 года, другому - 37 лет.
В Оршанском районе Peugeot влетел под стоящую фуру - водитель погиб
Хотите узнать больше? Происшествие случилось 27 декабря, около 02.00.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички Орша - Минск
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
Объявления
Квартира на часы и сутки в Центре
30 бел.руб.
21:49, 18.05.2022Требуется медсестра в стоматологический ...
0 бел.руб.
09:35, 03.03.2022Копаем колодцы
1 бел.руб.
22:46, 28.02.2022Профессиональные услуги колодцы, сантехн...
100 бел.руб.
22:51, 27.02.2022Электрогазосварщик вахта
1 800 бел.руб.
18:10, 25.02.2022Об Орше
Ці знойдуцца сродкі на рэстаўрацыю манастыроў?
Подробнее Так запісана ў “Праграме захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011 - 2015 гады”, зацверджанай у канцы мінулага года рашэннем Аршанскага гарсавета і нядаўна
Интересная Беларусь
Обзор горнолыжных центров Беларуси
Подробнее Обновлено - сезон 2019/2020. Все горнолыжные курорты и центры Беларуси: расположение, услуги, цены. Сравнительная таблица. Зимние виды спорта любят не только дети, но и взрослые, не зря же


