Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праблемы ў паліклініцы

Праблемы ў паліклініцы

У чыгуначнай паліклініцы назіраюцца сур'езныя праблемы з кадрамі і абслугоўваннем. Наш сайт высветліў, чаму многія з наведвальнікаў незадаволеныя.  

 

Сайт orsha.eu, пачуўшы пра пэўныя праблемы ў вузлавой паліклініцы станцыі Орша, вырашыў высветліць, у чым справа. Адна з праблем тая, што цяпер паліклініка павінна ахопліваць чатыры раёны, да таго ж не самыя маленькія: чыгуначны вакзал, раён вуліцы Молакава, стары Ўсход і Сельгастэхніку. Вельмі вялікія праблемы існуюць з кадрамі, гэта не праблема выключна чыгуначнай паліклінікі, аднак мінусы відавочныя. Напрыклад, зрабіць УЗІ для дзяцей у Оршы няма дзе, у чыгуначнай паліклініцы няма аталарынголага. Гэта не кажучы пра тое, што мноства медыкаў ва ўстанове - людзі пенсійнага ўзросту. 

Адна з наведвальніц паліклінікі, Юлія падзялілася наступнай інфармацыяй: "Цяпер у абслугоўванне паліклінікі перадалі дзяцей ад 14-ці да 18-ці. Раней туды прыходзілі толькі дзеці да 16-ці, а цяпер вось, узрост падняўся да 18-ці, а гэта аўтаматычна азначае павелічэнне чэргаў. Я, калі была цяжарнай, стаяла ў чарзе, часта з тымі ж самымі маладзёнамі. Даўно стала мамай, дык і цяпер жа цяжарных можна ўбачыць у агульнай чарзе!"

Другая кліентка, Зінаіда, паведаміла: "У многіх кабінетах элементарна няма вады. Нават халоднай і ў тым ліку ў масажным кабінеце. Я прыходжу на сеанс масажу, а ўрач працірае рукі гігіенічнымі сурвэткамі! Якія б яны не былі, усё роўна ваду не замяняюць, таму пра чысціню казаць не варта". 

Яшчэ адна жанчына, Алена, адзначае: "У Оршы не было дзіцячага неўролага. Месяц таму яго знайшлі, аднак працуе ён па пэўным графіку і толькі паўдні. Вымушаны плаціць у платнай паліклініцы больш за 100 тысячаў рублёў толькі за прыём, аднак не маем выйсця, альтэрнатывы. Калі ісці ў гарадскую, то не знойдзеш часам урача, які патрэбны."

Застаецца дадаць, што праблема існуе яшчэ і ў маладых спецыялістах. "Хаця б інтэрнаў якіх прыслалі!" - скардзяцца людзі ў чэргах. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]