Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ці варта аб'ядноўвацца?

Ці варта аб'ядноўвацца?

Даўно ідуць размовы пра аб'яднанне Оршы з іншымі адміністратыўнымі адзінкамі. Цікава вашае меркаванне.

 

Размовы пра тое што варта перагледзець сёняшні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел вядуцца ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці. Той падзел які мы маем сёння быў уведзены за савецкім часам і быў створаны падобным на падзел ў іншых частках Саюзу. Ён характарызваўся наяўнасцю вялікіх адзінак - вабласцей і аддзяленне гарадоў з насельніцтвам больш за 100.000 чалавек ад вясковай адміністрацыі. Паводле меркавання шмат якіх экспертаў такі падзел у не вялікай па памерах і насельніцтву краіне не зусім эфектыўны.

Па Оршы таксама пастаянна можна пачуць размовы пра патрэбу ў аб'яднанні гораду з іншымі адміністратыўнымі адзінкамі, або асобнымі нселенымі пунктамі. Так, на сёняшні дзень горад Барань адміністратыўна хаця і лічыцца асобнай часткай са сваім гарвыканкам, але Бараньскі гарвыканкам цалкам падначальваецца Аршанскаму. Некалькі год запар адміністрацыя вобласці спрабавала ініцыяваць далучэнне вёскі Бабінічы да Оршы, якое ў выніку супрацьстаяння насельніцтва не адбылося. Сёння мы хочам пачуць меркаванне нашых чытачоў, для чаго на сайце з'явілася новае апытанне: "Ці лічыце вы патрэбным далучэнне да Оршы іншых адміністратыўных адзінак?".

Мы адмыслова паспрабавалі ўключыць у гэтае апытанне не толькі простыя адказы, але і варыянты, якія калі-нікалі агучваліся пры размовах аб аб'яднанні.

Першы варыянт відавочны: "не, мяняць сітуацыю не варта". Хаця ў абарону сёняшняй адміністратыўна-тэрытарыяльнай сістэмы галасоў практычна не гучыць, але ж магчыма нехта лічыць сёняшнюю сістэму ўсё ж такі зручнай. Тым больш, жыхары Бабінічаў ўсё ж такі пратэставалі супраць змены сістэмы ў дачыненні да іх вёскі.

Другі варыянт: "можна далучыць яшчэ некалькі вёсак". Далучэнне вёсак да гораду сёння звычайная практыка. Вакол Оршы знікла каля дзесятка розных вёсак, шляхам далучэння іх да гораду. Калі аб'яднанне працягнецца, то акрамя Бабінічаў (якія геаграфічна даволі далёка ад Оршы) да гораду можна будзе далучыць вёску Дачная, Свісцёлкі, Гарадня, Татарск і г.д.

Трэці: "варта аб'яднаць толькі асобныя службы горада і раёна". Магчыма не варта аб'ядноўваць выканкамы, якія маюць сваю спецыфіку (напрыклад, гарадскі і раённы), можа прасцей аб'яднаць толькі асобныя службы. Так, паміж горадам і раёнам маюцца аб'яднаны суд. А ў Барані асобных службаў практычна і не засталося. Можа варта аб'яднаць міліцыю, аддзел адукацыі і ахову здароўя пры гэтым пакінуўшы розныя выканкамы.

Наступны варыянт адказу: "варта цалкам аб'яднаць Оршу і Барань". Працэс аб'яднання гэтых адзінак ідзе даволі ўпэўнена, хаця Барань усё адно лічыцца асобным горадам і мае свой (не самастойны) выканкам. Паводле генеральнага плану развіцця Оршы. Барань як горад павінна знікнуць з мапаў краіны і цалкуам (у тым ліку і геаграфічна) далучыцца да цэнтру раёна. Відавочна, што генеральны план у вызначаныя тэрміны за адсутнасцю фінансаў выкананы не будзе. Дык можа быць варта не чакаць геаграфічнага зліцця гарадоў, а ўжо сённе прызначыць Барань асобным раёнам Оршы і перамаляваць мапы?

"Варта цалкам аб'яднаць Оршу і Аршанскі раён" пры такі варыянт апошнім часам размаўляюць усё часцей. Гарадскі і раённы выканкамы, знаходзячыся ў адным будынку, дублююць практычна ўсе службы. І аддзел культуры і аддзел адукацыі і г.д. маюцца і ў гарадскім і ў раённым выканкаме. У выніку мы маем дваіх начальнікаў аддзелу замест аднаго. З іншага боку, ці не пашкодзіць такое аб'яднанне эфектыўнасці працы такіх службаў? Бо Орша, якая пачне фінансаваць населеныя вясковыя пункты з'яўляецца даволі бедным горадам і часта фінансаў не хапае на гарадскія патрэбы. Ці выцягне горад яшчэ і патрэбы сельскіх жыхароў?

"Варта аб'яднаць Оршу, Аршанскі, Талачынскі і Дубровеньскі раёны" - гэты варыянт блізкі да таго што прапаноўвае сёння частка апазіцыі. Канцэпцыя адміністратыўнай рэформы распрацаваная ў свой час Беларускім народным Фронтам (тады яшчэ не падзеленым) прадугледжвае, што Орша стане цэнтрам адміністратыўнай адзінкі, якая аб'яднае як мінімум названыя сучасныя адзінкі. Сёння гэтую канцпцыю ітмкнуцца прасоўваць Партыя БНФ, КХП-БНФ, ствараемая партыя БХД. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах пра патрэбу гэтай рэформы казалі кандыдаты Кастусёў, Міхалевіч і Рымашэўскі.

Калі ж сярод прапанаваных намі варыянтаў вы не знайшлі таго які вам больш блізкі вы можаце напісаць сваё меркаванне ў каментарах да гэтага артыкула. Або проста напісаць каментар выказаўшы сваё меркаванне на адзначаную тэму.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]