Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аршанцы не давяраюць міліцыі

Аршанцы не давяраюць міліцыі

Больш паловы насельніцтва Віцебскай вобласці не давярае міліцыі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна"

 

Паводле грамадскага меркавання, вынікі якога прааналізавалі ў Віцебскай абласной Управе ўнутраных справаў, найбольшая ступень даверу міліцыі  зафіксавана ў Сенненскім (42,6%) і Лепельскім (42,4%) раёнах. Ніжэйшы паказчык – у Шумілінскім раёне, дзе міліцыі давяраюць толькі  28,7% жыхароў.

На афіцыйным сайце віцебскай абласной управы міліцыі з'явілася інфаграма, з якой відаць, ці вялікім даверам карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі ў тым ці іншым рэгіёне. 

Так, у Оршы, за якой традыцыйна замацавалася рэпутацыя крымінальнага горада, міліцыі цалкам давяраюць 35,4% гараджан, але ў Полацку і Наваполацку такіх людзей яшчэ меней – адпаведна  31,4% і  30,6%. Ступень даверу да міліцыі ў трох раёнах Віцебска наступная: Кастрычніцкі раён - 35,9%, Першамайскі раён- 35,6%, Чыгуначны раён- 34,3%.

Што да райцэнтраў, то за сваю бяспеку ў грамадскіх месцах больш за ўсіх упэўнены жыхары Гарадоцкага (68,5%) і Лепельскага (64,9%) раёнаў. Тым часам найбольшы дыскамфорт ад верагоднасці стаць ахвярай злачынства ў грамадскіх месцах  адчуваюць жыхары Талачынскага (45,5%), Дубровенскага (41,0%) раёнаў і горада Полацка (44,1%).

82,8% рэспандэнтаў адзначылі аператыўнасць дапамогі, атрыманай грамадзянамі ад міліцыі. Аднак 4,9% жыхароў вобласці лічаць, што на іх заявы не адрэагавалі ўвогуле.

У сярэднім па Беларусі цалкам давярае  міліцыі 35,3% насельніцтва. У сямі раёнах Віцебшчыны, а таксама ў Полацку і Наваполацку,  гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]