Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Суд над ідэолагам Баранавіцкага райвыканкама не адбыўся, бо скончыўся тэрмін даўніны

Іван Афанасік сцвярджае, што яго ў лістападзе 2014 года ў Малой Сваротве ў грубай форме выштурхаў са схода намеснік загадчыка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама Дзмітрый Варвашэня. Па прычыне таго, што скончыўся тэрмін даўніны, суддзя Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Юліана Шчэрба закрыла 16 студзеня судовую справу ў адносінах да намесніка загадчыка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама Дзмітрыя Варвашэні.   Справа тычылася праходзіўшага 12 лістапада мінулага года схода ў вёсцы Малая Сваротва, на якім абмяркоўвалася праца загадчыцы клуба Людмілы Галёвай і вяскоўцы выказваліся за тое, каб зняць яе з пасады. Заступіўся за жанчыну былы эканаміст гаспадаркі Іван Афанасік. І тады, па яго словах, Дзмітрый Варвашэня пры дапамозе кіраўніка гаспадаркі Віктара Савося ў грубай форме выштурхаў Афанасіка з памяшкання. Афанасік выклікаў мясцовага ўчастковага Сяргея Бучу, і на ідэолага быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.   Суддзя Юліана Шчэрба патлумачыла карэспандэнту Іntex-рress, што справа аб адміністратыўным парушэнні ў адносінах да  Дзмітрыя Варвашэні ёй паступіла 12 студзеня, праз два месяцы пасля складання пратакола аб парушэнні, таму яна і закрыла справу.   – Суд у дадзеным выпадку дзейнічаў згодна з беларускім заканадаўствам, – каментуе сітуацыю юрыст Андрэй Бастунец. – Не пазней за два месяцы справа павінна быць перададзена ў суд, разгледзена і па ёй вынесена адпаведнае рашэнне. Тэрмін даўніны ў нашай краіне ў адносінах да адміністрацыйных спраў злічваецца двумя месяцамі. Другая рэч, як у дадзеным выпадку да выканання абавязкаў паставіліся супрацоўнікі РАУС і дзе захоўваўся пратакол на працягу двух месяцаў?   На гэтыя пытанні карэспандэнт Іntex-рress паспрабаваў знайсці адказ у супрацоўнікаў Баранавіцкага РАУС. Участковы Сяргей Буча, які складаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, сказаў, што не будзе каментаваць, дзе так доўга знаходзіліся паперы.   Прыкладна тое ж пачулі мы і ад начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага РАУС Віталя Куляшова: – Нічога не магу сказаць на гэты конт.   Грамадскі актывіст з Баранавіч Віктар Сырыца, які прысутнічаў на судовым паседжанні 16 студзеня, мае сваю думку наконт таго, што адбылося:   – Калі справа тычыцца апазіцыянераў, то іх судзяць адразу, часам не выпускаючы з пастарунка. А тут, калі справа тычылася райвыканкамаўскага ідэолага, у праваахоўнікаў была жалезная вытрымка, яны дачакаліся, пакуль прайшло больш за два месяцы і скончыўся тэрмін даўніны правапарушэння. Зрэшты, РАУС – структура таго ж райвыканкама, таму здзіўляцца не прыходзіцца.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.