Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аблвыканкам зварот не задаволіў, але рашэнне ў адносінах да гарвыканкама прыняў

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша атрымаў з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Цупрыка адказ на свой зварот, які датычыўся забароны Баранавіцкім гарвыканкамам на правядзенне 27 ліпеня гэтага года пікета ў старым парку і ўнясення змяненняў у рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года №1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Баранавічах”. У адказе гаворыцца, што правядзенне пікета было забаронена па той прычыне, што заяўнікамі не выкананы патрабаванні часткі пятай артыкула 5 Закона аб масавых мерапрыемствах: у заяве нічога не было напісана пра меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства.   Акрамя таго, дамовы былі пададзеныя неадначасова з заявай, як таго патрабуе пункт 4 рашэння №1497. У сувязі з гэтым аблвыканкам лічыць, што пікет быў забаронены выканкамам на законных падставах. Але, як расказаў Сяргей Гоўша, ёсць Пастанова Саўміна РБ ад 5 сакавіка 2012 года №207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і грамадскасці, згодна з якой ім неабходна дамовіцца аб узаемадзеяннях па ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства. А пра заяву ў міліцыю наконт правядзення пікета, згодна з Палажэннем, павінен быў паведаміць якраз Баранавіцкі гарвыканкам, прычым копію заявы павінны былі перадаць у ГАУС на працягу аднаго дня з моманту яе рэгістрацыі ў выканкаме. Улічыў гэту акалічнасць і Брэсцкі аблвыканкам, які ў адказе заяўляльніку паведамляе, што “Баранавіцкаму гарвыканкаму дадзена даручэнне прывесці рашэнне №1497 у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 года №207…”   Нагадаем, што пікет 27 ліпеня 2014 года арганізатары меркавалі правесці, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай даты – 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны і гэта дата была абвешчана Днём Незалежнасці.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.