75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада
Прасавецкі мітынг у Брэсце
17 верасня 1939 года рэгулярныя часці Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая да гэтага ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы. Пэўны час (з 1921 па 1939 год), згодна з мірным дагаворам, падпісанам 18.03.1921 г. у Рызе, Заходняя Беларусь не з’яўлялася адміністрацыйнай ці нават геаграфічнай адзінкай. Гэта былі чатыры ваяводствы – Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае ў складзе Польшчы. Калі ж 1 верасня нямецкія войскі перасеклі мяжу Польшчы і пачалася Другая сусветная вайна, кіраўніцтва Савецкага Саюза прыняло рашэнне пачаць паход на Захад Беларусі. Ужо 11 верасня, па гістарычных звестках, быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, у склад якіх увайшлі 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій, 18 танкавых брыгад (пяць з паловай тысяч цяжкіх гармат, 4000 танкаў, 2000 самалетаў). Вітальная брама савецкіх і фашысцкіх салдат у Брэсце, верасень 1939
Польскай арміі было цяжка змагацца на два фронты, і, уступіўшы 17 верасня на тэрыторыю Заходняй Беларусі, Чырвоная Армія літаральна за некалькі дзён прайшла яе ўсю, і 22 верасня разам з саюзнікамі – фашысцкай Германіяй – савецкія войскі правялі ў “вызваленым”Брэсце сумесны парад. Каля адзінаццаці тысяч палонных вайскоўцаў немцы перадалі Чырвонай Арміі ў дзень параду ў Брэсце. Трагічным стаў лёс дваццаці тысяч польскіх афіцэраў, сярод якіх было шмат беларусаў, якіх вывезлі ў Катынь, што пад Смаленскам, і па рашэнні Палітбюро ЦК УКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года расстралялі “без прад’яўлення абвінавачванняў”. А тады, восенню 1939 года, у Заходняй Беларусі пачалося новае жыццё. Праводзіліся шматлікія сходы, абіралася новая ўлада, прымаліся дэкларацыі. Адзін з такіх дакументаў тычыўся канфіскацыі памешчыцкіх і манастырскіх земляў і земляў, якія належалі дзяржаўным службоўцаў. Зямля ўвогуле была абвешчана дзяржаўнай уласнасцю. Для гэтага рэгіёна Беларусі, дзе, па інфармацыі, пададзенай прафесарам Таісіяй Доўнар у артыкуле “Уз’яднанне Заходняй Беларусі і Беларускай ССР”, у канцы трыццатых гадоў 85 адсоткаў насельніцтва жыло ў сельскай мясцовасці і 79 адсоткаў з іх займалася сельскай гаспадаркай, пазбаўленне людзей права ўласнасці на зямлю было вялікім ударам. Вядома, была прынятая і дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР. З усходніх беларускіх рэгіёнаў, па дадзеных, прыведзеных Т. Доўнар, у Заходнюю Беларусь на кіруючыя пасады было накіравана больш за 14 тысяч партыйных функцыянераў. Калі вярнуцца да гісторыі, то тыя, хто “за Польшчай” меў дастаткова зямлі, жылі заможна. У гаспадарках было па 7–10 кароў, столькі ж коней, іншая жывёла. Людзі хадзілі ў добрай суконнай вопратцы, узімку – у кажухах, многія мелі і нятанны абутак. Тым не менш і за палякамі беларусам жылося не заўсёды салодка. Бацька расказваў, як вучылі ў польскай школе, як за тое, што не вывучыў урокі, настаўнік “даваў лапу” – лупіў па выцягнутай далоні вучня драўлянай метровай лінейкай. А як было вучыцца, калі трэба было ўставаць у чатыры гадзіны раніцы і ўвесь дзень пасвіць каровы. Тым не менш, па ўспамінах відавочцаў (некаторыя жывыя і цяпер), для сялян было здзіўленнем, калі вызваліцелі ў 1939 годзе праходзілі праз беларускія вёскі у абмотках, а аброць на многіх іх конях была з вяровак. Вайскоўцы спрабавалі пераканаць мясцовы люд, што гэта часовыя цяжкасці, што “в стране Советов” жывуць заможна і шчасліва. Шкада, што гэтыя “часовыя цяжкасці” ўлады, якая прыйшла на месца польскай, сталі потым на доўгія гады цяжкасцямі беларусаў. Таму што наперадзе былі яшчэ калектывізацыя, рэпрэсіі, знішчэнне беларускай інтэлігенцыі, вываз лепшых сыноў краіны далёка на Поўнач. А пасля была крывавая вайна з ворагам, з якім разам ладзілі парад у Брэсце ў 1939 годзе, дзе гучалі спачатку нямецкі, а пасля савецкі гімны. Сумесны савецка-фашысцкі парад у Брэсце, верасень 1939
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Подробнее На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім
Интересная Беларусь
Алкоголь и сигареты могут стать доступны через интернет как обычные продукты
Подробнее Запрет на продажу через интернет алкогольных и слабоалкогольных напитков, а также табачной продукции могут снять. Купить можно будет только



