Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.
У 1980 г. на савецкія экраны выйшаў другі фільм серыялу “Дзяржаўная граніца. Мірнае лета 21-га года”, які распавядаў аб барацьбе савецкіх памежнікаў супраць польскіх дыверсантаў. Аднак на самой справе у 20-я гады ХХ стагоддзя неспакойна было не толькі на савецкім, але і на польскім баку.
Па сутнасці ў сакавіку 1921 года паміж савецкай Расіяй і Польшчай было заключана доўгатэрміновае перамір’е. Разведупр РСЧА перайшоў да тактыктыкі “актыўнай выведкі” якая праяўлялася ў дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі з мэтай ускалыхнуць паўстанне супраць польскіх уладаў. Часцей за ўсё “партызаны”, падрыхтаваныя на савецкім баку, арганізоўвалі напады на прадстаўнікоў польскай улады, паліцыю, буйных землеўласнікаў. Найбольш вядомая дыверсійная акцыя адбылася ў 1924 г. у Стоўбцах. У ноч з 3 на 4 жніўня каля 100 (па іншых дадзеных 150) савецкіх дыверсантаў атачылі заходне-беларускі горад с усіх бакоў. Адразу была знішчаная тэлеграфная і тэлефонная сувязь, а ўсе выхады з мястэчка ўзятыя пад кантроль “партызанскімі” патрулямі.
Асноўная частка дыверсантаў, узброеных карабінамі, ручнымі гранатамі і кулямётамі, увайшла ў Стоўбцы і падзялілася на тры группы. Першая павінна была атакаваць будынак староства, другая павятовую камендатуру паліцыі, трэцяя – чыгуначную станцыю.
Будынак гарадской адміністрацыі ахоўваў паліцыянт Леон Пікера. Яго абстралялі, але Пікеры ўдалося схавацца ў старостве, адкуль ён і яшчэ некалькі ўзброеных людзей вялі агонь з пісталетаў па нападаючых. На вуліцы Шпітальнай была атакаваная камендатура паліцыі. Будынак закідалі гранатамі, аднак увайсці ў яго “партызаны” не змаглі. Камісар паліцыі Хлудзінскі з вінтоўкі абстраляў уваход і параніў некалькіх нападаючых. Тады дыверсанты паспрабавалі абыйсці будынак камендатуры з тылу. Ім удалося захапіць аднаго з паліцыянтаў, якога адразу забілі.
Нарэшце трэцяя група “гасцей з усходу” атакавала будынак чыгуначнай станцыі. Там былі забітыя паліцыянты Люцыян Ростэк і Станіслаў Вайдэра, яшчэ двое іх калегаў былі смяротна параненыя. Затым нападаючыя знішчылі будынак “Пошты” і захапілі там некалькі тысяч злотых і каштоўныя паперы. Пад час бою за тэлеграф было забіта яшчэ тры польскія паліцыянты.
Аднак, галоўнай мэтай нападу на Стоўбцы быў захоп гарадской турмы. У ёй знаходзілася некалькі высокапастаўленых членаў КПЗБ і камуністычнай партыі Польшчы, якія ў рэшце рэшт, былі вызваленыя.
Каля 2.20 у начы “партызаны” пакінулі Стоўбцы. Польскія ўлады выслалі пагоню. У горад былі накіраваныя часткі 27-га палка ўланаў імя караля Стэфана Баторыя з Нясвіжу. Кавалерысты нагналі савецкіх дыверсантаў ужо каля дзяржаўнай мяжы. У баі было ўзята ў палон тры чалавекі: Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі і Пётр Ёда. 25 жніўня 1924 г. у Наваградку адбыўся суд над гэтымі людзьмі. Арыштаваныя прызналіся, што на тэрыторыі БССР у Мінску прайшлі 6-ці месячны спецкурс па падрыхтоўцы да партызанскай і дыверсійнай дзейнасці, а таксама падкрэслілі, што камандавалі нападам на Стоўбцы савецкія выведчыкі Ваўпшасаў і Барышкевіч. Арыштаваныя дыверсанты былі прыгавараныя да растрэлу, але прэзідэнт Польшчы памілаваў Петра Ёду, які не прымаў удзел у забойствах.
Аб нападзе на Стоўбцы напісалі амаль ўсе польскія і еўрапейскія газеты. Напрыклад, у газеце “Dziennik Biaostocki” падкрэслівалася, што пад час нападу было абрабавана некалькі крамаў. Выданне “wiatowid” адзначала, што ў Стоўбцах адбылася сапраўдная масакра. У савецкіх газетах таксама падкрэслівалася, што “паўстанцы знішчылі будынак паліцыі, чыгуначную станцыю і забралі грошы з паштовай касы”.
“Масакра” у заходне-беларускім мястэчку прымусіла польскія ўлады да ўзмацнення абароны сваіх межаў. На паседжанні камітэта Рады міністраў з удзелам прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцехоўскага было прынята рашэнне аб стварэнні новага фармавання – Корпуса аховы памежжа, які спалучаў вайсковыя і паліцэйскія функцыі.
6 жніўня 1924 г. у Стоўбцах пахавалі паліцыянатаў, загінуўшых пад час нападу на горад. На месцы магілы быў пастаўлены вялікі помнік. Пасля “вызваленчага паходу у Заходнюю Беларусь” магіла класавага ворага была знішчаная. Зараз засталіся толькі парэшткі таго даваеннага помніка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Объявления
Подключение стиральных и посудомоечных м...
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Устранение засоров в Минске. 8(044)59683...
35 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Замена смесителя. 8(044)5968381
25 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Ремонт санузла и ванной комнаты. Минск....
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Сантехнические работы в Минске 8(025)74...
20 бел.руб.
17:07, 03.02.2023