У Баранавічах адбыўся чарговы буккросінг
14 верасня ў бібліятэцы былі раскладзены для абмену цікавыя кнігі добра вядомых аўтараў. Фото: Аляксей БЕЛЫ
Падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк, усе жадаючыя маглі абмяняцца кнігамі. У мінулую нядзелю, 14 верасня, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая прайшло некалькі мерапрыемстваў: буккросінг, віктарына, паседжанне клуба А-DWA, тэставанне для жадаючых па англійскай і нямецкай мове… Мерапрыемствы былі прымеркаваныя да Дня бібліятэк, які адзначаецца ў нашай краіне 15 верасня. Паўдзельнічаць у буккросінгу наведвальнікі ўстановы маглі ўжо а дванаццатай гадзіне дня. Усе жадаючыя маглі прыйсці ў бібліятэку, адабраць у спецыяльна сабраным фондзе кнігі на свой густ і тыя, што зацікавілі, узяць пачытаць. Гэтыя кнігі не трэба запісваць у фармуляр, іх нават неабавязкова вяртаць назад – можна пакінуць дзе-небудзь у грамадскім месцы: у паліклініцы, цырульні, навучальнай установе, тэлефоннай будцы… Вядома ж, вы можаце прынесці падчас акцыі ў бібліятэку кніжкі са сваёй бібліятэкі, якія вам ужо не патрэбныя, і пакінуць іх у фондзе – раптам яны зацікавяць кагосьці з наведвальнікаў. Невыпадкова дэвіз тых, хто арганізоўвае і ўдзельнічае ў буккросінгу – “Бяры, што хочаш, прынясі, што можаш!” Адкуль жа бярэцца літаратура для фондаў буккросінгу? Зборам яе ў насельніцтва займаюцца валанцёры. Яны расклейваюць улёткі, даюць інфармацыю ў інтэрнэце, абвесткі на радыё. Сярод іх студэнты, навучэнцы каледжаў і школьнікі старэйшых класаў: Юрый Дрозд, Яўген Гусеў, Елізавета Копцюх, Наста Марусава. Кіраўніком і арганізатарам праекта з’яўляецца Уладзімір Кексін. Вядома ж, актыўныя ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў і работнікі бібліятэкі. Яны таксама выдзяляюць для мерапрыемстваў кнігі з фондаў (тыя, якіх шмат, якія паступаюць з бібліятэк, што закрыліся, і г.д.), супрацоўнікі ўдзельнічаюць у правядзенні такіх акцый. Як расказала супрацоўніца ўстановы Вікторыя Ермаленка, галоўная мэта такіх мерапрыемстваў – папулярызацыя літаратуры. І асноўны крытэрый у гэтым – цікавасць да кнігі, жаданне яе прачытаць. Літаратурная віктарына, якая праводзілася ў гэты дзень сярод наведвальнікаў бібліятэкі, прадугледжвала ў залежнасці ад складанасці пытанняў і паўнаты адказаў і прызы – кубак кавы, гадзіну бясплатнага карыстання Інтэрнэтам, дадатковы тыдзень чытання кніжкі… А яшчэ ў гэты дзень была сустрэча чытачоў з прадстаўнікамі клуба А-DWA, якія расказалі, як з дапамогай розных тэхнік, напрыклад, ёгі, чалавек займаецца самаўдасканаленнем, як гэта спрыяе самарэалізацыі. Трэба адзначыць, што кнігі, выкладзеныя ў гэты дзень у бібліятэцы на сталах, вельмі цікавыя і аўтары іх добра вядомыя: Баляслаў Прус, Віктор Гюго, Васіль Быкаў, Ірвінг Стоўн, Антуан дэ Сэнт-Экзюперы… Так што ўдзельнічаць у такіх акцыях варта.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Столовичи.
Подробнее Столовичи — деревня в Барановичском районе, некогда бывшая зажиточным местечком с интересной и богатой историей... В ясный солнечный день строгое, белое, будто тянущееся к небу строение —
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...



