Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара

Баранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара

Скульптуры з металалому – конік і камарык, створаныя Алесем Фалеем у Кітаі. Фото: Алесь ФАЛЕЙ
Паўтара месяца, з канца ліпеня да пачатку верасня, правёў наш зямляк Алесь Фалей у горадзе Чанчунь у Кітаі. Па словах Алеся, сёлета ў гэты сямімільённы кітайскі горад сабраліся на сімпозіум 18 скульптараў з розных краін свету – ЗША, Чылі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі. Беларусь прадстаўлялі наш зямляк і яго калега з Мінска. Скульптуры вырабляліся з самых розных матэрыялаў – бронзы, мармуру, каменя. Алесь рабіў сваю кампазіцыю з металалому. Па словах аўтара, хацелася зрабіць яе вышынёй пяць метраў, але давялося ўлічыць пажаданні арганізатараў і тое, што яго твор будзе размяшчацца ў памяшканні, таму Фалей вымушаны быў “абысціся” трохметровымі параметрамі работы.   Дарэчы, заявак на ўдзел у сімпозіуме было намнога больш, але не ўсе жадаючыя прайшлі конкурсны адбор. Увогуле, за восем год, на працягу якіх мастакі з’язджаюцца ў Чанчунь, тут пабывалі творцы з большасці краін свету.  
Баранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара
Алесь Фалей на сімпозіуме ў Кітаі Фалею, які ўжо некалькі год запар удзельнічае ў аналагічных мерапрыемствах у расійскай Пензе, ёсць з чым параўноўваць  сімпозіум у Кітаі. Па-першае, на гэты раз кожнаму мастаку выдзелілі не толькі памочнікаў, а і перакладчыкаў, таму што расійскай мовы ў гэтым кітайскім горадзе проста не чуваць. Ды і людзей са светлым колерам скуры не бачна. Жылі творцы на дзясятым паверсе дваццацівасьміпавярховага гатэля, у нядзелю для іх арганізоўвалі экскурсіі, у тым ліку і ў Пекін.   Пад скульптуры з усяго свету ў Кітаі адводзяцца агромністыя паркі. І ўвогуле, па словах нашага земляка, у такім велізарным горадзе, дзе ён жыў, па колькасці насельніцтва роўным амаль усёй Беларусі, не адчуваеш, што там цесна. На вуліцах і ў крамах людзі не таўкуцца, аўтобусы паўпустыя, складаецца ўражанне, што нават ў Баранавічах жыць цясней…   Мясцовае насельніцтва, як расказаў Фалей, ставілася да прыезджых добразычліва. З многімі калегамі ён не толькі пагаварыў пра творчасць і жыццё, але і пасябраваў. У бліжэйшай будучыні Алесь спадзяецца атрымаць запрашэнні на такія ж сімпозіумы ў Чылі і Аргенціну.
Баранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара
Конік з металалому
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.