Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах можа знікнуць
Баранавіцкія сябры ТБМ віншуюць трох вучаніц і настаўніцу адзінага ў горадзе беларускамоўнага класа з Днём роднай мовы. 2012 год.
Гарадскія чыноўнікі лічаць немэтазгодным падтрымліваць беларускамоўнае навучанне дзеля некалькіх зацікаўленых вучняў і раяць бацькам шукаць аднадумцаў. Сёлета тры вучаніцы адзінага беларускамоўнага класа ў Баранавічах, які ў 2010 годзе быў створаны ў СШ №14, скончылі пачатковую школу і разышліся па розных гімназіях. Яны хацелі б працягваць беларускамоўнае навучанне, але беларускамоўных класаў у гімназіях няма. Маці адной з беларускамоўных вучаніц Таццяна Малашчанка звярнулася ў гарвыканкам з просьбаю стварыць такі клас. Але ёй прыйшоў несуцяшальны адказ: беларускамоўны клас будзе створаны, калі не менш за 24 вучні і іх бацькі дадуць пісьмовую згоду на вывучэнне ўсіх прадметаў па-беларуску. Таццяна Малашчанка перакананая, што беларускамоўнае навучанне – гарантаванае Канстытуцыяй права, якое павінна забяспечыць дзяржава яе дачцэ.
Атрымаць тлумачэнні ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама «IP» не атрымалася, бо кіраўнікі аддзела знаходзяцца ў адпачынку. А вось у Міністэрстве адукацыі падтрымалі Таццяну Малашчанку.
– Калі бацькі хочуць вучыць сваё дзіця па-беларуску – гэта іх права. І мясцовая ўлада абавязкова павінна забяспечыць гэта права, нават для аднаго вучня ў класе, – паведаміла «IP» начальнік упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.
Чамусьці баранавіцкія чыноўнікі ў адказе такую магчымасць не разглядаюць і прапаноўваюць чакаць канца жніўня, калі адбудуцца бацькоўскія сходы, на якіх і вырашыцца пытанне мовы навучання класаў.
На расейскамоўную адукацыю сям’я Малашчанкаў не пагаджаецца ўжо цяпер, нават разглядае магчымасць працягваць навучанне самастойна, па-за школаю.
– Я ўжо прапаноўвала сваёй Ясі вучыцца па-расейску, але яна сама не хоча. Гэта ўжо даволі дарослы і вольны чалавек, – распавяла Таццяна Малашчанка.
Пакуль Малашчанкі канчаткова не вырашылі, што рабіць. У бацькоў іншых дзяўчынак імпэту яшчэ менш.
– Нашай Вераніцы трэба больш камунікаваць. Яна хоча, каб у яе быў вялікі клас і ў ім было шмат сябровак. А па-беларуску мы размаўлялі і будзем размаўляць у сям’і, – распавяла «IP» Ірына Міхальчук, дачка якой вучылася ў беларускамоўным класе.
На думку Таццяны Малашчанкі, сваімі захадамі баранавіцкія чыноўнікі спрыяюць выцясненню беларускай мовы з нашага жыцця.
– Якая будзе пазіцыя большасці нашых людзей, мне ясна ўжо цяпер. Я бачыла адну жанчыну, якая ажно падскочыла ад радасці, калі пачула, што гісторыя Беларусі яе дзіцяці будзе выкладацца па-расейску, – распавяла «IP» Таццяна Малашчанка. – Балюча бачыць, што нашы чыноўнікі не хочуць адміністрацыйна падтрымаць беларускамоўнае навучанне, як гэта робяць, напрыклад, у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці. Там у школах бацькоў ставяць перад фактам, што адзін клас з паралелі абавязкова будзе беларускамоўны, – рэзюмавала Таццяна Малашчанка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Подробнее На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.



