Закрыть

Абрынулася вежа «чорнага замка Альшанскага»

Страна Беларусь | 03-08-2011 | 17 311
Абрынулася вежа «чорнага замка Альшанскага»

Як стала вядома, 1 жніўня часткова разбурылася найбольшая вежа замка XVI ст. у Камянцы-Падольскім ва Украіне. Адбылося гэта пасля моцных дажджоў. Апроч залевы, прычынай абрынання сцяны называюць і памылку рэстаўратараў: падчас аднаўлення вежы у мур былі ўмантаваныя водаадводы. І, магчыма, вада дзесьці прасочвалася ў тоўшчу сцяны, паступова разбураючы яе.
На адбудову фартэцыі спатрэбяцца тры месяцы і 1 млн грывень (каля $125 тыс.), адзначаюць спецыялісты.

«Новая» або «Вялікая» вежа, найбольшая ў Камянецкім замку. Яна была прыбудаваная на знешнім баку замка ў 1544 годзе паводле апошняга слова тагачаснай фартыфікацыі. Магутныя муры, аднак, не ратавалі замак ад захопаў: у канцы XVII ст. Камянец-Падольскі зваявалі туркі і трымалі 27 гадоў.

Сёння замак — турыстычны дыямент Украіны. На яго рэстаўрацыю ў 2003—2007 гг. было выдаткавана 1,2 млн грывень, паведамляе «Камерсант-Украіна»

Маляўнічыя краявіды Камянца-Падольскага прываблівалі кінарэжысёраў. У замку і яго наваколлях было знята некалькі дзясяткаў гістарычных фільмаў. Сярод іх — «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал @govorim_news
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?