Вынікі віктарыны, прысвечанай графу Яну Развадоўскаму – заснавальніку Баранавіч
Памятны знак Развадоўскім Фото: Віктар СЫРЫЦА
У 2014 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашы Баранавічы. Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны падвяла вынікі першай віктарыны ў гонар заснавальніка горада Баранавічы, якая была надрукавана ў газеце Intex-press 30 ліпеня 2014 года (№ 31). Яе пераможцамі сталі: Анастасія Андрыёнак (Баранавіцкая прыватная фірма “Еўралайн”), Ульяна Трафімец (Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь), Алена Лашкоўская – вучаніца 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы. Узнагароджанне адбудзецца 23 жніўня, а 12-й гадзіне, на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Сасновая, д. 5, вёска Русіно, Баранавіцкі раён) падчас правядзення “Развадоўскага фэсту”.
Адказы да першай віктарыны, прысвечанай заснавальніку горада Баранавічы графу Яну Развадоўскаму.
1. У якім месцы Баранавіч і калі ўсталяваны памятны знак з надпісам: “Развадоўскім – заснавальнікам мястэчка, стаўшага асновай горада Баранавічы”? Памятны знак у гонар Развадоўскіх усталяваны на вуліцы Камсамольская, д. 46, ля былой сядзібы Развадоўскіх, у скверы на вуглу вуліц Камсамольская, Мініна і Пажарскага.
2. Што Вы ведаеце пра радавод Развадоўскіх? Хто лічыцца заснавальнікам беларускага роду Развадоўскіх? Заснавальнікам роду Развадоўскіх лічыцца Іардан Развадоўскі, а беларускага – Ян Тадэвуш Развадоўскі.
3. З якімі знакамітымі беларускімі магнацкімі і шляхецкімі родамі парадніліся Развадоўскія? Ян Тадэвуш Развадоўскі пабраўся шлюбам з Тафіляй Радзівіл (дачка даволі вядомага Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі, аднаго з найбагацейшых магнатаў у Рэчы Паспалітай і Ганны Радзівіл). А Аляксандр Развадоўскі ажаніўся з Антанінай Наркевіч Ёдка, у выніку іх шлюбу і нарадзіўся ў 1854 годзе Ян Развадоўскі – будучы заснавальнік горада Баранавічы.
4. Чаму граф Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю жонку Лізавету Развадоўскую? У 1865 годзе быў прыняты закон, па якім абшарнікі каталіцкага веравызнання мелі права валодаць зямлёй толькі па спадчыне, ім забаранялася купляць новыя землі. Гэтым правам карысталіся толькі праваслаўныя дваране. Таму Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю праваслаўную жонку Лізавету Развадоўскую.
5. Як называлася адна з галоўных вуліц мястэчка Развадова ў канцы 19 ст.? Аляксандраўская.
6. Дзе пахаваны граф Ян Развадоўскі? У касцёле Узвышэння Святога Крыжа па вуліцы Куйбышава. Аб гэтым паведаміла ўнучка Яна Развадоўскага Ізабэла Паровіч, якая цяпер жыве ў Польшчы. Менавіта Ян Развадоўскі выдаткаваў грошы на касцёл, які і быў пабудаваны ў 1925 годзе.
7. Якая прадукцыя цяперашніх баранавіцкіх вытворцаў носіць імя Развадоўскага? Хлеб “Развадоўскі”.
8. Хто з баранавіцкіх артыстаў выконваў ролю графа Яна Развадоўскага падчас святкавання ў 2011 годзе 140-х угодкаў нашага горада? Міхась Стрыжоў, які цяпер працуе ў гарадскім Палацы дзіцячай творчасці.
9. У якім будынку нашага горада цяпер знаходзіцца адзіны партрэт Яна Развадоўскага? Адзіны ў горадзе партрэт Яна Развадоўскага размешчаны на другім паверсе Баранавіцкага гарвыканкама (плошча Леніна, 2).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Подробнее На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.



