Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны

Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны

Каштанавыя прысады па вуліцы Жукава ў Баранавічах. Фота -- Алесь Гізун Фото: Алесь Гізун
Каштаны ў Беларусі павольна выміраюць. Ужо некалькі гадоў іх бязлітасна знішчае моль, радзіма якой там, дзе і радзіма каштанаў. Літаральна месяц таму каштаны яшчэ квітнелі, а ўжо ад пачатку лета іх лісце пачало іржавець, высыхаць і скручвацца.
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Паедзенае каштанавай моллю лісце каштанаў   Як распавёў Intex-press энтамолаг, кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў, гэта хвароба мардуе беларускія каштаны ўжо каля 8 гадоў. Прычына пошасці – моль, якая завецца каштанавым мінёрам.
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Лісце каштанаў, паточанае каштанавай моллю  
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Моль ужо патачыла нават маладое лісце каштанаў Ужо ўвесну ўсярэдзіне лістоў заводзяцца вусені, якія харчуюцца зялёнай мякаццю лістоў да самага пераўтварэння ў дарослых інсектаў. У выніку лісце каштанаў заўчасна марнее і не паспявае назапасіць патрэбную колькасць крухмалу ды іншых каштоўных рэчываў, якія пасля пераходзяць у карані і жывяць дрэва. Імунітэт дрэваў штогоду чэзне, таму каштаны вырачаны на павольную смерць.  
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Лярва каштанавай молі ўнутры маладога ліста   Праблема хваробы каштанаў сёння стаіць востра ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе, дзе з пацяпленнем клімату спрэс распаўсюдзілася каштанавая моль. А каля 8 гадоў таму паразіты дасягнулі і межаў Беларусі. Дарэчы, радзіма каштанавай молі, як і каштанаў – Міжземнамор’е.   У натуральным асяродку, па словах Дзяніса Лундышава, колькасць каштанавай молі рэгулюецца адмысловым відам павукоў, якія харчуюцца гэтымі паразітамі. У беларускай прыродзе такога рэгулятара няма.   Па словах Дзяніса Лундышава, гадоў праз 20 каштаны ў Беларусі могуць цалкам знікнуць, як ужо пачынаюць знікаць у суседняй Украіне, дзе высахлыя каштанавыя паркі цалкам высякаюць. Гэтаму спрыяюць і лагодныя зімы апошніх гадоў, якія камфортна перажываюць у каштанавым лісці мільёны новых паразітаў.   Дарэчы, у Заходняй Еўропе вынайшлі спосаб змагання з каштанавай моллю, прыдумаўшы для дрэваў адмысловыя ін’екцыі з атрутнымі хімікатамі. Атрутнае для каштанавай молі рэчыва распаўсюджваецца па ўсім дрэве, і моль у ім не заводзіцца.
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Інфармацыя пра рэалізацыю праграмы лекавання каштанаў на хворых дрэвах у парку ў польскім Любліне
Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны
Так у польскім Любліне пазначаюцца каштаны, якім зрабілі ўколы ад каштанавай молі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.