«П’юць коні, а мы – выпіваем»
Халаднаватая раніца пятніцы, сонца яшчэ ледзь паказваецца над дахамі дамоў. Сярод першых мінакоў трапляюцца і тыя, хто падняўся рана не дзеля таго, каб паспець на працу, прычына іншая – неўзабаве адчыніцца крама. У ёй можна набыць тое, што супакоіць галаўны боль і прывядзе ў парадак думкі.
Завязаць размову з «сіняком» няпроста: вочы на распухшым з бадуна твары глядзяць варожа і недаверліва.
– Слухай, я пасля ўчарашняга ледзь на нагах стаю, – пыша перагарам адзін з першых наведвальнікаў крамы, трымаючы ў руках бутэльку «чарнілаў», – давай наступным разам пагаворым, мяне мілая чакае.
Азіраючыся па баках, аматар пладова-ягадных вінаў хаваецца за вуглом. Літаральна праз хвіліну ў краму заходзіць яшчэ адзін. Нават не гледзячы на асартымент, ён кідае прадаўцу: «Адну вялікую і цыгарэты». Грошы разлічаны капейка ў капейку – ані рубля рэшты.
– Мне працаваць яшчэ 5 гадзін, а да абеду дацягнуць трэба, – тлумачыць пакупку мужчына. – Каб не допінг (ганарліва паднімае дрыжачай рукою бутэльку), то і не ведаю, як бы рабіў.
Суразмоўца цяпер на жыццё зарабляе тым, што косіць траву – з мінулага месца працы яго звольнілі. Але ён не крыўдуе – каса сама робіць сваю працу, толькі трымай, папярэдне «жахнуўшы». Што яшчэ для шчасця трэба?
Каб усё ж пагаварыць і зразумець алкаголіка, сам купляю бырла і шпацырую шукаць сяброў «па стакане». Далёка ісці не давялося: у суседнім двары сядзіць прыкметная кампанія. Прагу да ўсяго, што гарыць, выдае знешні выгляд.
“У нас тут усе мужыкі п’юць”
– Здарова, выпіць хочаце? – пытаюся ў мужыкоў.
– А ёсць што? Тады сядай, – пераглянуўшыся, ківаюць галовамі новыя знаёмыя.
Тут жа з’яўляецца стакан, адзін на ўсіх – ён з мінулага вечара сушыўся сярод галін бліжэйшага куста. Адмаўляюся ад права «распячатаць флян» і моўчкі назіраю за працэсам – паўбутэлькі знікаюць у глотках за хвіліну. Выпіўшы, мужыкі вяртаюцца да гульні ў карты, якую абарваў мой прыход.
– Давай першую стаўку па 500, а потым паднімаем, – раве адзін з прысутных, кідаючы банкноту на стол.
Хтосьці сёння ўжо выйграў больш за 20 тысяч, акурат на маленькую віна. Прысутныя сапраўды лічаць, што гульня ў карты на грошы сярод працоўнага дня – вартая справа для здаровага мужыка. А маглі б грошы зарабляць замест таго, каб губляць час на лаўках у кожным двары Баранавіч.
– А на што вы існуеце? – пытаюся ва ўсіх адразу.
Вытрымаўшы паўзу, па аднаму пачынаюць адказваць.
– Я кіроўца, працую па зменах, – распавядае адзін. – Яшчэ некалькі дзён выхадных, вось гуляю.
З яго словаў, дастаткова толькі ноч перад выхадам на працу добра паспаць, і алкаголь цалкам выветрыцца. Хлопцу ўжо пад 30, але ні сям’і, ні дзяцей у яго няма.
– Ды пайшла ты, – гучна перарывае нашую размову іншы сусед па лаўцы. Гэта ён аблаяў сваю жонку.
– Чаго ты так? – пытаюся.
– Надакучыла, – распавядае мужык, – усё ёй трэба ведаць: дзе я, з кім я. Абыдзецца.
З жонкаю ён сварыцца часта, мінулай ноччу не начаваў дома – «адпачываў» з сябрамі. На жыццё зарабляе тым, што ездзіць на будоўлю ў Расію падсобнікам. Прывезеных грошай хапае на тое, каб месяц гуляць дома. Потым алгарытм паўтараецца.
Распавядаю прысутным аб тым, што Беларусь названа краінаю, у якой больш за ўсіх п’юць. А потым пытаюся, навошта яны сваімі дзеяннямі ствараюць дзяржаве такую «славу».
– Які сэнс бухаць? Я не ведаю, – са стаканам у руцэ разважае самы гаварлівы з прысутных. – Вось толькі сэнс жыцця ж таксама невядомы, правільна? Але ўсе жывуць і аб гэтым неяк не задумваюцца.
Аргументы наступных яшчэ больш уражваюць – людзі проста не ведаюць, чым сябе заняць.
– Бухаю, бо больш няма чаго рабіць, – падабрэўшы, кажа яшчэ адзін алкаш. – У нас тут усе мужыкі п’юць, а мне нельга ці што?
“Мне надакучыла так жыць”
У разгар палемікі звініць дамафон суседняга пад’езда – з яго выходзіць жонка аднаго з кампаніі. Той падскоквае і бяжыць да яе – просіць 10 тысяч, якія застаўся павінен у карты. Размова хутка перарастае ў сямейную сварку.
– Мне надакучыла так жыць, – на ўвесь двор галосіць жанчына. – Ідзі працуй, я не дам табе грошай!
Не саромеючыся ў выразах, яна лае яго і ўсіх сяброў. Выгаварыўшыся, жанчына хуткімі крокамі адыходзіць, кідаючы свайму п’янаму мужу: «Будзеш бухаць – пайду да каханка».
Пасля вяртання мужыка за стол сябры робяць выгляд, быццам бы не чулі абразлівых словаў яго жонкі. Усе вяртаюцца да гульні ў карты і адрываюцца ад яе толькі калі ў двары з’яўляецца паштальёнка – кампанія ломіцца правяраць свае скрыні. Такі энтузіязм становіцца зразумелым толькі потым: аднаму алкаголіку «пашанцавала» – плюючыся, ён паказвае белую паперку.
– Зноў штраф далі, – абураецца мужык, – 450 тысяч!
З яго словаў, гісторыя адбылася даволі тыповая:
– П’янага міліцыянты «прынялі», завезлі ў свой «гатэль». Там пераначаваў, і раніцай у суд. Штраф далі ды адпусцілі.
Грошай, якія належыць выплаціць дзяржаве, шкада толькі з адной нагоды – за іх можна было б купіць цэлую скрыню віна. Аб тым, каб кінуць піць, гаворка нават не ідзе, бо «п’юць коні, а мы – выпіваем». Зінаіда Філімонава, дырэктар крамы «Усход»:
– За 50 гадоў майго досведу ў гандлі як толькі не спрабавалі змагацца з п’янствам: забаранялі продаж, прадавалі спіртныя напоі толькі некалькі гадзін у дзень, паднімалі кошт... Але гэта ўсё бессэнсоўна – алкаголь ідзе ў падполле і яго прадаюць нелегальна. А што прадаюць? Ніхто не ведае.
Я лічу, што п’янства можна перамагчы толькі павышэннем якасці жыцця і ўзроўню інтэлекту: адукаваны чалавек ніколі не пойдзе выклянчваць грошы пад крамаю, каб купіць сабе пладовага віна.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Баранавічы на старых паштоўках: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Подробнее На магіле графіні Развадоўскай была пабудавана каталіцкая капліца Стаўшы першай рыма-каталіцкай святыняй у Баранавічах, гэты касцёл доўгі час заставаўся адзіным каталіцкім храмам, у якім
Интересная Беларусь
Экзотические животные в белорусской природе
Подробнее В настоящее время в Беларуси участились случаи появления экзотических животных в дикой природе. Некоторые теплолюбивые животные и насекомые не угрожают балансу белорусской природы, т.к. в нашем



