Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса

Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса

Арыгінальны жывапіс малавядомага ў Беларусі мастака Парыжскай школы родам з Магілёўшчыны – Роберта Геніна – можна паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.   Роберт Генін паходзіць з сям’і яўрэя-гандляра з вёскі Высокае на Магілёўшчыне, у якой ён нарадзіўся ў 1884 годзе.
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
        Генін вучыўся маляваць ў вучэльнях у Вільні і Адэсе, а ўдасканальваў талент у Нямеччыне, Італіі, Францыі, каб мець магчымасць быць у асяродку еўрапейскіх мастакоў. У Заходняй Еўропе сёння яго імя стаіць у адным шэрагу з імёнамі Шагала, Суціна і іншых мастакоў Парыжскай школы, якія паходзяць з Беларусі. У Беларусі многія з гэтых імёнаў дагэтуль застаюцца вядомымі толькі вузкаму колу аматараў мастацтва.
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
        На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі сёння можна ўбачыць графічны цыкл Роберта Геніна “Кампазіцыі з фігурамі”, ідэя якога нарадзілася ў вандроўцы па Італіі ў 1912 годзе. На гэтых графічных “фрэсках” – гарманічнае жыццё простых людзей на ўлонні прыроды, іх клопаты, адпачынак і эмоцыі, паказаныя Геніным, як пішуць мастацтвазнаўцы, з класічнай манументальнасцю.
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
 
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
   
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
      Гэтыя працы ў 1912 годзе былі падораны беларускаму музею прыватным калекцыянерам з Расіі.
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
      Першая Сусветная вайна разбурыла ўяўленні мастака пра ідэальнае існаванне заходніх людзей у гармоніі з сабою і сусветам. У міжваенны час, у 1926 годзе, Роберт Генін на некалькі месяцаў здзяйсніў падарожжа ў Інданезію, на выспу Балі, каб на свае вочы ўбачыць здольнасці людзей жыць у гармоніі з наваколлем, быць не абцяжаранымі працэсамі глабалізацыі, войнамі і адчуваннем сораму ад гэтага.    
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
     
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
    Аголеныя і прыгожыя, бессаромныя, але цнатлівыя балійцы Геніна ўспрымаюцца як апазіцыя да апранутага ў вайсковы мундзір тагачаснага заходняга чалавека.
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
 
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
         У 1936 годзе Роберт Генін пакінуў Заходнюю Еўропу і, як пішуць крытыкі, “поўны энтузіязму” пераехаў жыць і працаваць у Маскву. Роўна праз пяць гадоў, у 1941 годзе, мастак здзейсніў самагубства.   Сам Генін казаў, што балійскія працы – гэта найлепшае, што ён стварыў у жыцці. Іх таксама сёння можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі. Выстава працуе да 3 лютага.  
Ідэальны свет выспы Балі вачыма беларуса
     
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.