Жыхары Баранавіч купілі за свае грошы аэраздымкі горада часоў вайны
Частка аэраздымка над старым паркам. Патрэбную суму – 150 долараў – сабралі праз інтэрнэт за два з паловай дні. Як расказаў “ІР” ініцыятар акцыі Рамуальд Жабік, у архіве "Фонд вялікіх гарадоў" у ЗША захоўваецца вялікая колькасць аэрафотаздымкаў гарадоў, зробленых з самалётаў нямецкімі лётчыкамі. Нядаўна ён даведаўся, што сярод гэтых здымкаў гарадоў ёсць і нашы Баранавічы. Копіі здымкаў у вельмі добрым стане архіў прадае ўсім жадаючым. “За 150 долараў можна было купіць восем дэталёвых здымкаў раёнаў нашага горада, датаваных 3.6.1942, – кажа Рамуальд. – Гэтыя здымкі цікавыя тым, што ў 1942 годзе горад мінімальна пацярпеў ад авіяналётаў, большасць гістарычных будынкаў знаходзіцца ў першапачатковым выглядзе, што дае магчымасць убачыць, як выглядаў наш горад да маштабнага знішчэння ў 1944 годзе”. Дарэчы, цана за восем здымкаў была са зніжкаю з нагоды навагодніх святаў, бо звычайна за копію аднаго фота бяруць 30 долараў. Але і гэтая сума была для Рамуальда завялікай. “Я вырашыў звярнуцца да людзей, якія цікавяцца гісторыяй горада, праз суполку ў ЖЖ «Жывы часопiс горада Баранавiчы», – распавядае Рамуальд. Быў створаны адмысловы рахунак у “Яндэкс Грошы”. Я вельмi здзiўлены хуткай рэакцыяй людзей, якiя адгукнулiся на маю прапанову набыць здымкi разам”. Патрэбную суму сабралі за два з паловай тыднi. Па словах Рамуальда Жабіка, адгукнулiся розныя людзі, нават не зацiкаўленыя ў самiх здымках, проста захопленыя iдэяй. “Жыхары Баранавіч падхапiлi iдэю i распаўсюджвалi iнфармацыю праз сацыяльныя сеткі, на старонках сваiх праектаў, – кажа хлопец. Дапамагалi блогеры, сайт “Барановичи.net”, журналiсты i простыя людзi. Нехта рабiў электронны ўнёсак, а нехта нават прывозіў грошы. Вялiкі ўсiм дзякуй”. На сённяшні дзень лічбавыя копіі ўжо набыты і атрыманы. Разам восем здымкаў складаюць поўную выяву горада з ваенным аэрадромам у весцы Грабавец, паказваюць вёскi Узногi, Анiсiмавiчы, Свяцiлавiчы, Каўпенiцу. – Цяпер мы складаем мазаiку з гэтых здымкаў, i хутка яна будзе даступна кожнаму цікаваму для прагляду на сайце праекта “1871.by”, – кажа Рамуальд Жабік. – Электронныя копіі будуць перададзены таксама музею горада Баранавічы. Даведка Праект “1871.by Баранавiчы — гiсторыя ў фотаздымках» iснуе ўжо амаль год. На ім знаходзяцца паштоўкi, здымкi i iншыя матэрыялы, якiя датычацца гiсторыi горада Баранавiчы. Адрозненне гэтага праекта ад падобных у тым, што ўсе матэрыялы размешчаны на вiртуальнай карце горада ў тым месцы, дзе прыкладна быў зроблены здымак. Такiм чынам, ёсць магчымасць не толькi ўбачыць сам здымак цi паштоўку, але i паглядзець на карце,што на тым месцы зараз. Плануецца, што хутка будзе магчымасць, выкарыстоўваючы мабiльны тэлефон цi планшэт, рабiць прагулкi па горадзе i бачыць сваё месцазнаходжанне на карце горада розных часоў, у тым лiку і Другой сусветнай вайны, пракладаць маршрут па пазначаных на карце здымках. З'явiцца магчымасць дадаць здымак на карту кожнаму, хто мае цiкавы здымак у сваiм альбоме цi калекцыi. I шмат яшчэ чаго карыснага i цiкавага. Бо асноўнай мэтай праекта з'яўляецца папулярызацыя гiсторыi роднага краю сярод жыхароў i гасцей горада. У планах даданне больш цiкавых магчымасцей i матэрыялаў, каб гiсторыя была блiжэй да грамадзян.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Городище
Подробнее Даже названия рек, окружающих городской поселок Городище Барановичского района, словно возвращают нас на страницы летописей - Сервечь, Рута, Своротва... Почти на самом берегу Сервечи, у края шоссе,
Интересная Беларусь
Нужны ли курсы HR именно вам: не спешите сразу отвечать...
Подробнее Если вы считаете, что проходить обучение профессии менеджера по персоналу стоит только специалистам в области HR, то не торопитесь преждевременно делать выводы.



