Праваабаронцы пра базылянаў

Кожны можа далучыцца да ратавання кляштара базыльянаў у Оршы - паведамляе ПЦ "Вясна"
Сябры аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл, куды ўваходзяць наяўныя ў рэгіёны прадстаўніцтвы палітычных партый, рухаў і шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, набылі ўскладчыну карціну з дабрачыннай выставы Міколы Купавы. Мастак абвясціў, што сродкі ад продажу сваіх карцін ахвяруе на рэстаўрацыю будынка кляштара базыльянаў – помніка архітэктуры, які руйнуецца праз абыякавасць мясцовых уладаў.
Выстава “Сьвятло Бацькаўшчыны” эксапануецца ў Оршы з 10 ліпеня. Праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты, якія былі на адкрыцці выставы, вырашылі падтрымаць ініцыятыву мастака.
Мікола Купава – ураджэнец Оршы, на ягоных вачах у гады “ваяўнічага атэізму” была зруйнавана царква Апекі Маці Божай, якая была часткай комплексу кляштара базыльянаў і гарадской архітэктурнай даміннантай. Ацалеў толькі колішні жылы будынак: яшчэ 20 год таму ў ім былі памяшканні жыллёвага фонду, потым будынак аддалі пад мастацкія майстэрні, але пасля моцнага снегападу ў 2006 годзе ў будынка праваліўся дах. Гарадскія ўлады, замест таго, каб адрамантаваць пашкоджаны стыхіяй помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння, аддалі Віцебскай Епархіі праваслаўнай царквы.
Але замена гаспадара станоўчага выніку не мела: старажытны будынак на беразе Аршыцы і дагэтуль стаіць без даху.
Аршанскія грамадскія актывісты і краязнаўцы дзесяткі разоў звярталіся ў органы ўлады, у пракуратуру, у Міністэрства культуры і нават у прэзідэнцкую адміністрацыю. Адусюль прыходзілі адказы, што ў будынка ёсць уласнік, і менавіта з яго трэба спаганяць за парушэнне заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны. Паводле беларускага заканадаўства, дзяржава не можа даць грошы на рэстаўрацыю, калі ў будынка ёсць канкрэтны гаспадар, адказны за стан помніка архітэктуры.
Пасля скаргі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ліст абураных абыякавым стаўленнем да помніка архітэктуры аршанцаў быў перанакіраваны ў Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы. Але адказу адтуль няма ўжо некалькі месяцаў…
Гараджане, у меру сваіх фінансавых магчымасцяў, спрабуюць ратаваць помнік архітэктуры 18 стагоддзя самі, не чакаючы дапамогі адказных структур і асоб. У горадзе ўсталяваныя некалькі скрынак для ахвяраванняў, і адна з іх – у аршанскім краязнаўчым музеі, дзе экспануеца дабрачынная выстава Міколы Купавы. Кожны можа зрабіць свой фінансавы ўнёсак, каб супольна выкупіць акварэль “Стары замак Альшанскі”, напісаную пад уплывам вядомага рамана пісьменніка-земляка Уладзіміра Караткевіча.
Гэтаксма кожны ахвотны можа набыць і любую іншую карціну. І такія людзі ўжо знайшліся. Мецэнат, які прасіў пакуль што не называць ягонае прозвішча, адразу пасля адкрыцця выставы набыў карціну “Гетман Канстанцін Астрожскі”, прысвечаную герою гістарычнай бітвы пад Оршай. Гэтую карціну мецэнат-зямляк падарыў музейнаму комплексу “Гісторыя і культура Аршаншчыны”.
Лінарыт з радкамі Уладзіміра Караткевіча “Тут спрадвеку гучыць наша мова, булатны клінок” набылі і падарылі аршанскаму музею славутага пісьменніка мінскія прадстаўнікі кампаніі “Народны рэферэндум”, якія 23 ліпеня наведвалі Оршу.
Карціна “Маладая Беларусь”, прысвечаная творчасці Янкі Купалы і набытая аршанскай кааліцыяй дэмакратычных сіл, некаторы час будзе аздабляць адзін з офісаў мясцовых дэмакратаў. А неўзабаве актывісты таксама перададуць яе ў дар адной з культурніцкіх установаў Аршаншчыны.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Орши
В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым
Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор
В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена
Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.
В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток
Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22
В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов
Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.
В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные
Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового
В Орше из-за повреждения коллектора сточные воды попали в Днепр
Хотите узнать больше? Пробы воды были отправлены на анализ.
В Горецком районе в полынье обнаружили тела двух рыбаков: бурили лунки - и тонкий лед не выдержал
Хотите узнать больше? Одному из погибших 52 года, другому - 37 лет.
В Оршанском районе Peugeot влетел под стоящую фуру - водитель погиб
Хотите узнать больше? Происшествие случилось 27 декабря, около 02.00.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички Орша - Минск
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
Объявления
Квартира на часы и сутки в Центре
30 бел.руб.
21:49, 18.05.2022Требуется медсестра в стоматологический ...
0 бел.руб.
09:35, 03.03.2022Копаем колодцы
1 бел.руб.
22:46, 28.02.2022Профессиональные услуги колодцы, сантехн...
100 бел.руб.
22:51, 27.02.2022Электрогазосварщик вахта
1 800 бел.руб.
18:10, 25.02.2022Об Орше
Сёлета Оршы споўніцца 945 год
Подробнее Вядомы аршанскі гісторык і краязнаўца Віктар Лютынскі склаў каляндар юбілейных дат горада на 2012 год. Гэта яго ўжо другі каляндар, першы быў складзены ў мінулым годзе.
Интересная Беларусь
Путин наградил медалью Ким Чен Ына. За что?
Подробнее В пердверии 75-ой годовщины ВОВ президент России наградил лидера Северной Кореи за неоценимый вклад в сохранности захоронений советских солдатов на территории КНДР


