Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Учора з тэрыторыі Бараньскай ТЭЦ перасталі прасочвацца каналізацыйныя стокі


Праблема выяўленая ў Барані пры будаўніцтве ТЭЦ звязаная з пашкоджанай каналізацыяй аказалася не адзінай прабьлемай па гэтым будаўніцтве.

Напачатку вернемся да праблемы каналізацыі, воды якой ўтварылі паміж ракой Адроў і плотам Бараньскай ТЭЦ больш як 100 метровае ванючае балота.

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

На фота: пратокі вады з прадпрыемства ў бок ракі

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

На фота: вада знутры будаўніцтва

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

На фота: вада знутры будаўніцтва

Як бачна з фотаздымкаў дасланых у рэдакцыю, вада ў балота патрапляла з падмурку цаглянага плоту, якім абнесена будаўніцтва. Гэта азначае, што з іншага боку плота скапілася столькі вады, што яна не магла сыходзіць у зямлю і таму прабіла сабе дарогу праз агароджу.

Каля дзірак з якіх цячэ вада, цэгла набыла характэрную афарбоўку ад уздзеення мыльна салевых раствораў.

Калі ж падыйсці да таго плоту з іншага боку, то можна пабачыць вялікую колькасць вады.

Акрамя праблемы пашкоджанай каналізацыі на фотаздымках з тэрыторыі будоўлі бачна шмат будаўнічага смецця, якое, ў тым ліку, утрымлівае стары металалом прыдатны для пераапрацоўкі. З прыведзеных выяваў можна меркаваць, што метал разам з іншым смеццем нікуды не вывозіцца, а проста закопваецца спецыяльна прывезеным пяском.

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Экалогія і Бараньская ТЭЦ (+фота)

Шмат нараканняў мясцовых жыхароў звязана і зсамім будаўніцтвам ТЭЦ. На сёняшні дзень горад паўнавартасна ацяпляецца пабудаванымі раней кацельнымі, працуючымі на газу. Больш за тое, пабудаваная ў свой час заводам "Тэхніка сувязі" (ранейшы "Лёс") кацельная дае энэргіі больш чым запатрабавана заводам і горадам. У такім выпадку з'яўляецца пытанне пра мэтазгоднасць будаўніцтва новай ТЭЦ.

Новае прадпрыемства па выпрацоўцы энэргіі будзе работаць на мясцовых відах паліва, канкрэтна, на торфе, здабываемым ва Ўсвіж-Буку. Сама транспарціроўка грузавікамі торфу з Усвіж-Буку да Барані можа стаць даражэй чым транспарціроўка і кошт расейскага газу.

Нараканні да будаўніцтва выказваюцца яшчэ і ў тым аспекце, што грузавікі з торфам будуць вымушаныя пайсці праз увесь горад. З дарогі на Коханава аўтамабілі з торфам будуць зварочваць на Барань і праязжаць па вуліцы 1-я Савецкая, далей па мосце пра Адроў каля заводу, выязжаць у цэнтар гораду на вуліцу Аршанская і праз жылы мікрараён і рынак зварочваць на Зарэчную. Адпаведна, вялікія грузавікі будуць разбіваць дарогу і наносіць смецце ў самой Барані. Існуюць два іншых варыянты пад'езду тарфяных грузавікоў да ТЭЦ, але для іх працы патрабуюцца сродкі. так, адзін за варыянтаў мог выглядаць такім чынам: з вуліцы 1-я Савецкая аўтамабілі маглі б заязжаць на тэрыторыю заводу, праз завод даязжаць да ракі дзе ёсць мост для завадскіх патрэбаў. Але на сёняшні дзень гэты мост у аварыйным стане. Друні варыянт: з вуліцы 1-ай Савецкай вакол завода, праз недабудаваны цагляны завод на мост за горадам. Але такім выпадку давядзецца дабудоўваць планаваную раней дарогу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]