Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знойдзены пад Оршай ровар можа стаць музейным экспанатам

Знойдзены пад Оршай ровар можа стаць музейным экспанатам

Ровар першай роварнай фабрыкі "Россия", знойдзены пад Оршай, можа стаць экспанатам унікальнага музею.


Калекцыянер і даследчык Андрэй Мяціеў мае больш за 150 тысяч унікальных старых ровараў і аксэсуараў, якія пакуль захоўваюцца ў адрынах і гаражох. У калекцыянера ёсць задума зрабіць унікальны музей. Адзін з экспанатаў Мяціеў знайшоў у... зруйнаванай сядзібе пад Оршай.

Здарылася гэта так. Аднойчы на трамвайным прыпынку ў Маскве Мяціеў завёў размову са старым чалавекам. І нечакана даведаўся пра рарытэтны ровар. Вось, што кажа сам калекцыянер:

"Старык распавёў мне пра рускага афіцэра Рыгора, які загінуў пры штурме Екацярынадара ў 1918 годзе. Да першай сусветнай вайны ён вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, захапляўся веласпортам і коўзанкамі, а таксама паляваннем. Шмат удзельнічаў у розных гонках, быў чальцом таварыства раварыстаў-аматараў, ездзіў на ровары маркі "Россия". У 1917 годзе ён прыехаў да бацькоў у сядзібу пад Оршай, дзе закапаў у прыбудове сямейныя рэліквіі, у тым ліку і ровар. Праз год ён загінуў на Доне, калі ваяваў у добраахвотніцкай арміі. Старык, як выявілася, асабіста ведаў афіцэра.

Я ўзяў ровар і сеў з ім у цягнік да Оршы. Я разумеў, што мае шанцы знайсці рарытэтную "Россию" вельмі малыя. Атрымалася, што сядзіба была зруйнавана яшчэ падчас вайны, а прыбудову не так даўно знеслі. Я зусіў паў духам, але задаў пытанне, ці не было чагосьці незвычайнага, калі прыбудову зносілі. Мне адказалі: "Як жа не было! Скарб знайшлі!" Пра скарб гэты мне ніхто нічога канкрэтнага не сказаў, параілі звярнуцца да брыгадзіра экскаватаршчыкаў. Яшчэ дзень напружанага пошуку, і раптам "кампетэнтны адказ": "Хіба гэта скарб? Пяць ружжаў прыгожых, але ні да чаго не прыдатных, ды ровар іржавы". — "А ровар дзе?" — "У бур'яне ляжыць, ідзі ды бяры". Так у маёй калекцыі з'явіўся ровар першай рускай роварнай фабрыкі "Россия".

Пакуль Музей ровараў у Маскве яшчэ не створаны, Андрэй Мяціеў удзельнічае ў розных выставах. Але ад плану стварыць музей не адмаўляецца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]