Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старшыня абласной Партыі БНФ судзіцца

Старшыня абласной Партыі БНФ судзіцца

Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу Леаніда Аўтухова - паведамляе ПЦ "Вясна"


Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ хацеў абскардзіць рашэнне суду Кастрычніцкага раёну: 25 сакавіка суддзя Іна Грабоўская пакарала яго пяццю суткамі арышту за быццам бы парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах – за тое, што Леанід Аўтухоў разам з аднапартыйцам Кастусём Смолікавым раздавалі ў гандлёвым цэнтры "Эвіком" бюлетэнь “Магістрат”, прысвечаны Дню Волі.

Скаргу спадара Аўтухова разглядяла суддзя абласнога суду Ірына Смалякова. Леанід Аўтухоў хадайнічаў, каб разгляд адбываўся на беларускай мове. Аднак суддзя Смалякова гэтае хадайніцтва адхіліла. Як і пазнейшае хадайніцтва пра адвод суду, з якім выступіў актывіст.

Тлумачэнні пра акалічнасці затрымання 23 сакавіка, калі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС склалі на актывістаў пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях на падставе факту распаўсюду бюлетэня, суддзю Ірыну Смалякову не пераканалі. Не адрэагавала яна і на факты парушэнняў з боку суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла абодвум затрыманым партыйцам па пяць сутак арышту. Хаця ў скарзе Леанід Аўтухоў падрабязна выклаў, што суддзя Грабоўская неаднарозава ігнаравалі нормы Працэсуальна-выканаўчага Кодэксу РБ аб адміністратыўных правапарушэннях: не разгледзела скаргу на парушэнне кіраўніцтвам Кастрычніцкага РАУС нормы аб разглядзе справы не пазней як праз 48 гадзін пасля затрымання; пазбавіла права падачы скаргі старшыні суду на ўласныя неправамоцныя дзеянні, парушыла права Кастуся Смолікава мець абаронцу ў судзе і гэтак далей. Як і спадарыня Грабоўская, суддзя Ірына Смалякова пакінула па-за сваёй увагай той факт, што ніякай акцыі актывісты не праводзілі, і ўвогуле, раздаючы бюлетэні 23 сакавіка, яшчэ нічога не ведалі пра тое, ці дазволена ім праводзіць мітынг у Дзень Волі, ці не. Бо адказу на сваю заяўку Леанід Аўтухоў да таго часу так і не атрымаў.

Калі прысутны на пасяджанні Кастусь Смолікаў заявіў “Гэта чыноўнікі найперш парушылі закон!”, то суддзя Смалякова выдаліла яго з залі. А пасля абвясціла, што рашэнне суду першай інстанцыі пакідае без зменаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]