Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да юбілею горада: праваслаўнае брацтва ў Оршы

Да юбілею горада: праваслаўнае брацтва ў Оршы

Сёлета - 420 год з часу заснавання ў Оршы праваслаўнага брацтва (1592г.)

 

У 1555 годзе вядомы палітычны і рэлігійны дзяяч Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Воршы першы на Беларусі пратэстанцкі закон кальвіністаў. У 1573 годзе ў месьце зьявіліся езуіты, якія пры дапамозе Льва Сапегі адкрылі тут свой калегіюм. Неўзабаве аршанцы стварылі праваслаўнае брацтва, зацьверджанае вялікім князем Жыгімонтам III у 1592 годзе, а ў 1649 годзе ў месьце пры царкве Раства Багародзіцы пачала працаваць брацкая праваслаўная школа.

Вядома, што праваслаўныя брацтвы ў той час былі на Беларусі актыўным рухавіком абуджэння духоўнай асветы ва ўмовах распаўсюджвання каталіцкай веры. Гэта былі таварыствы з маральна-рэлігійнымі мэтамі, куды ўваходзілі прадстаўнікі розных саслоўяў: дваранства, мяшчанства, купцы, якія належылі да адзінай царквы.Тут выбіраліся старэйшыны, ствараліся брацкая скарбонка, брацкі суд, існавала ўзаемная дапамога, у той жа час выкрываліся ўчынкі членаў брацтва і епіскапаў, супярэчных закону Хрыстову.

Брацтва не толькі падтрымлівала праваслаўную царкву, але таксама ўладкоўвала багадзельню і друкарню для выдавецтва кніг рэлігійнага характару; будавала брацкую хату для агульных збораў, стварала бібліятэку, абзаводзілася ўласнай школай для выхавання юнацтва ў духу Праваслаўя.

Па складзе навучальных прадметаў праваслаўная школа з'яўлялася сярэдняй навучальнай ўстановай. Тут выкладаліся славянская, грэчаская, руская, лацінская і польская мовы; давалася элементарнае знаёмства з матэматыкай, геаметрыяй і астраноміяй.

Праваслаўныя брацтвы праіснавалі каля 200 гадоў. Частка з іх, уступіўшы жудаснай неабходнасці, прыняла  ўнію; іншыя былі цалкам спустошаны ўніятамі, Наступны лёс царкоўных брацтваў, на жаль, быў сумны. Адной з першых прычын заняпаду з'яўлялася прыгоннае права. Гэтак жа разбуральна было новае для існавання брацтваў павятовае кіраванне, бо дзяржаўныя кіраўнікі пачалі пераследваць старажытныя супольныя ўстановы і ўсё, што насіла на сабе цень збораў, самакіравання і грамадскага суду.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]