Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Па ТЭЦ не дамовіліся

Па ТЭЦ не дамовіліся

У Барані прайшлі грамадскія слуханні па-поваду будаўніцтва ТЭЦ на мясцовых відах паліва


На сходзе адразу ўтварыліся два супрацьлеглых бакі: эксперты і адказныя асобы запрошаныя Бараньскім выканкамам, якія імкнуліся патлумачыць што ад ТЭЦ будзе эканамічная карысць для ўсёй краіны і практычна не будзе шкоды для жыхароў гораду. І другі бок - жыхары Барані, у асноўным жанчыны і пенсіянеры, якія больш за ўсё крыўдзіліся што абмеркаванне не было праведзена да пачатку будаўніцтва ТЭЦ і прыводзілі свае аргуманты.

Прывядзем шэраг важнейшых аргумантаў абодвух бакоў. Аргуманты за:

- экалогія не пацерпіць, бо станцыя будзе абсталяваная электрафільтрамі, якія ў выпадку здарэння адключаць усю станцыю

- нават з улікам дастаўкі торфа аўтатранспартам выпрацоўка цяпла будзе каштаваць утрая танней чым з дапамогай газу

- каля трубы ТЭЦ будзе чыста - усе шкодныя выкіды будуць рассейвацца на адлегласці ў 5 кіламетраў ад станцыі

- гэта дзяржаўная праграма і ў краіне будзе пабудавана яшчэ 168 ТЭЦ з падобным абсталяваннем

Аргуманты супраць:

- паўнавартаснай экалагічнай экспертызы не праводзілася

- у Рэчыцы дзе ТЭЦ па той жа тэхналогіі запушчана 2 гады таму зараз выпадае чорны снег

- вялікія грошы патрачаныя не эфектыўна, іх можна было ўкласці на мадэрнізацыю "Тэхнікі сувязі"

Не зважаючы на ўсе спробы, экспертам так і не ўдалося пераканаць людзей у карысці ТЭЦ. Апладысменты сарваў кароткі выступ грамадскага дзеяча Аляксандра Шутава які, прывёўшы прыклад правальнага праэкту гідраэлектрастанцыі на Дняпры, назваў усе праэкты Віцебскэнэрга "вредительством".

У выніку два бакі так і не змаглі прыйсці хаця б да нейкай згоды і кожны застаўся пры сваім меркаванні. Відавочна, што на тэме будаўніцтва Бараньскай ТЭЦ кропка яшчэ не пастаўлена, хаця будаўніцтва яе ўжо скончваецца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]