Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новае аршанскае кіно (+відэа)

Новае аршанскае кіно (+відэа)

З'явілася другая частка фільму з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" - паведамляе ПЦ "Вясна"


У інтэрнэце з'явілася другая частка фільму аршанца Віктара Трацякова з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". У фільме выкарыстоўваюцца, ў тым ліку, відэаздымкі з нашага гораду.

Пра спецыфіку дзейнасці і псіхалагічны стан людзей, якія выконваюць смяротныя прысуды, распавядае Алег Алкаеў, у 1996-2001 начальнік СІЗА № 1 Мінска, пры ўдзеле якога былі здзейсненыя 134 смяротныя прысуды. Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду "нават няма з чым параўнаць".

Ніхто з выканаўцаў першы раз не можа ўявіць, як паўплывае выканне прысуду на псіхічны стан. Пры першым удзеле ў расстрэле ўзнікае "эфект запаволенага часу" ды іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому. Імёны выканаўцаў расстрэлаў - таямніца і нават родныя не ведаюць пра гэта від "дзейнасці".

Алег Алкаеў гаворыць: "Выкананне прысуду - гэта страшны цяжар, які кладзецца на тых, хто гэта робіць. Забіць чалавека, які асабіста табе нічога дрэннага не зрабіў, забіць без злосці, без запалу, - гэта складана. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць. На вайне чалавек страляе з вялікай адлегласці, не ведае, патрапіў ці не патрапіў. І ў яго страляюць таксама. Гэта зусім іншае. Таму і група засакрэчана, і блізкія сваякі не ведалі, нават калегі не ведалі, хто чым займаецца. Забойства - заўсёды забойства, нават, калі яно адбываецца па законе".

Таксама ў фільме гучаць меркаванні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і псіхіятра Валдаса Банайціса.

Фільм падрыхтаваны ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]