Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Былы даходны дом у Баранавічах могуць разбурыць у найбліжэйшы час

Былы даходны дом у Баранавічах могуць разбурыць у найбліжэйшы час
За два з паловай гады, калі ўпершыню стала вядома пра запланаваны знос былога даходнага дома насупраць аўтавакзала, сярод жыхароў Баранавіч так і не знайшлося ахвотніка, які паспрабаваў бы выратаваць старадаўні будынак ад зносу. Інфармацыя пра прадугледжаны знос былога даходнага дома па вуліцы Тэльмана, у якім доўгія гады размяшчаўся гарадскі наркалагічны дыспансер, не так даўно з’явілася на сайце баранавіцкага аўтапарка ў тэксце інвестыцыйнай прапановы.   Згодна з дакументам, на гэтым месцы плануецца пашырыць гандлёвыя плошчы рынка “Кірмаш Палескі” і зрабіць аўтастаянку для яго наведнікаў. Апошні тэрмін для падачы заявак інвестарамі закончыўся 20 сакавіка. Як паведамілі Intex-press у баранавіцкім аўтапарку, на сёння прыйшлі прапановы ад двух інвестараў. Праўда, наколькі сур’ёзныя гэтыя прапановы, казаць пакуль рана. У найбліжэйшы час іх будзе разглядаць адмысловая ўнутраная камісія аўтапарка. Таму пра дакладныя тэрміны пачатку запланаваных пераўтварэнняў у аўтапарку пакуль не ведаюць. Але можна меркаваць, што рух пачнецца пры першай жа выгаднай прапанове.   Гэта адзін з нешматлікіх куткоў старых Баранавіч, што захаваліся да нашых дзён. Фота -- Алесь Гізун   Сімпатычны, узорысты балкончык на рагу дома. Фота -- Алесь Гізун   Намер знесці будынак былога даходнага дома і частку іншай старой забудовы горада ўпершыню быў агучаны на адным з паседжанняў Баранавіцкага гарвыканкама яшчэ ўвосень 2010 года. Тады члены гарвыканкама разам з дэпутатамі абмяркоўвалі пабудову на гэтым месцы шматфункцыянальнага комплекса, які ўключаў бы ў сябе новы будынак аўтавакзала з гандлёвым цэнтрам і забаўляльнымі аб’ектамі. Вуліцу Тэльмана, да якой згаданы будынак ранейшага даходнага дома падступае амаль усутыч, у гэтым месцы планавалася пашырыць.   Навіна пра намер баранавіцкіх чыноўнікаў знесці гэты старадаўні будынак выклікала шмат абурэнняў у чытачоў Intex-press, сабраўшы каля паўсотні каментароў на сайце. Тады ж старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч нават падказаў магчымы шлях выратавання гэтага аб’екта. Але на рэальную спробу выратаваць старадаўні будынак ад разбурэння ў выніку ніхто так і не вырашыўся.   Выгляд на былы даходны дом з боку аўтавакзала. Фота -- Алесь Гізун   Ад моманту, калі адсюль выселіўся гарадскі наркадыспансер, пачаўся імклівы заняпад будынка ранейшага даходнага дома. Фота -- Алесь Гізун   Вокны і трэшчыны па сценах. Будынак патрабуе грунтоўнага рамонту. Фота -- Алесь Гізун   Тым не менш, на думку Антона Астаповіча,   сёння ў жыхароў Баранавіч яшчэ ёсць шансы захаваць адзін з нешматлікіх гістарычных дамоў свайго горада.   Па-першае, трэба зрабіць прапанову ў Міністэрства культуры аб наданні згаданаму аб’екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна робіцца на падставе закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ” і Палажэння аб вядзенні дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 15 чэрвеня 2006 года №762 г.   Ад моманту, калі такую прапанову прымуць да разгляду ў Міністэрстве культуры, аб’ект будзе лічыцца пад аховаю дзяржавы, і ніхто не будзе мець права з ім нешта рабіць да канчатковай высновы Навукова-метадычнай рады.   Па-другое, паралельна трэба высветліць, ці створаныя так званыя ахоўныя зоны вакол суседніх пажарнага дэпо і старой аптэкі-музея, якія прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Паводле арт. 29 закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ”, такія ахоўныя зоны вакол гістарычных помнікаў павінны стварацца абавязкова. Іх існасць у тым, што там забараняецца любая праектная ці будаўнічая дзейнасць. Як паказвае беларуская практыка, падобныя зоны аховы ў нас часцяком не распрацаваныя. Калі гэта пацвердзіцца і ў сітуацыі з Баранавічамі, іх давядзецца стварыць. Гэта можа выратаваць стары даходны дом, які знаходзіцца літаральна за пару дзясяткаў метраў ад згаданых аптэкі і пажарнага дэпо.   Даведацца пра наяўнасць ахоўных зон можна, паслаўшы адпаведныя запыты ў Баранавіцкі гарвыканкам і Міністэрства культуры. Гэта можа зрабіць любая фізічная або юрыдычная асоба.   “Якім бы ні быў прыгожым і важным будынак, але калі ён не будзе мець ніякіх ахоўных гарантый з боку дзяржавы, яго могуць вельмі проста знесці ў любы час”, – рэзюмаваў Антон Астаповіч.   Разам з аптэкай-музеем Станіслава Лаеўскага і старым пажарным дэпо былы даходны дом утвараюць мілы куток старых Баранавіч канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Фота -- Алесь Гізун
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.