Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

Прэс-тур “Ізумрудная сетка”. Фота: Аляксей БЕЛЫ
Прэс-тур  “Ізумрудная сетка” пад патранажам Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў 27–28 чэрвеня на рацэ Прыпяць. Па цудоўных мясцінах прайшоў маршрут байдарачнага прэс-тура, арганізаванага БАЖ. Пачынаўся ён з заказніка “Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты”, які знаходзіцца ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай.   Але перш чым сесці ў байдаркі, удзельнікі – журналісты з Мінска, Барысава, Гомеля, Лунінца, Баранавіч – пагаварылі з дырэктарам заказніка Іванам Яхнаўцом. Родам з гэтых мясцін, ён шчыра адданы абранай справе, займаецца развіццём экалагічнага турызму, аховай навакольнага асяроддзя, сам водзіць падведамасныя цеплаходы і праводзіць экскурсіі.  
Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

Дырэктар заказніка Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты Іван Яхнавец правёў экскурсію для журналістаў     – Заказнік “Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты” – гэта водна-балотныя ўгоддзі, – расказаў ён. – А рака Прыпяць амаль на 90 адсоткаў уваходзіць у прыродаахоўную зону, так званую ізумрудную сетку. У “гаспадарцы” Івана Яхнаўца два цеплаходы, на якіх ладзяцца туры па Прыпяці і Гарыні, калі патрэбна – і з начоўкай. Праўда, раней па Гарыні хадзілі да Століна, цяпер толькі да Давыд-Гарадка – рака мялее. Але тут вельмі прыгожыя краявіды. І невыпадкова гэтыя мясціны называюць Палескай Амазоніяй, а Прыпяць – беларускай Амазонкай.  
Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

    У тым, што на Палессі шмат цудоўных мясцін, няцяжка было пераканацца, калі пачаўся байдарачны сплаў. З зараснікаў і чароту на працягу ўсяго падарожжа, а гэта 30 кіламетраў ад парома, што звязвае Лунінецкі і Столінскі раёны да Кажан-Гарадка, чуліся спевы птушак, над намі кружылі чорныя буслы, на берагах мы бачылі вялікую колькасць самых розных кветак. Ісці на пяці байдарках было няцяжка, хоць не ўсе ўдзельнікі тура былі дасведчанымі турыстамі-воднікамі – некаторыя селі ў байдарку ўпершыню. Уздоўж ракі гэтым летам бачылі шмат рыбацкіх намётаў, па вадзе снавалі маторкі. А вось цеплаходаў з грузамі, як у былыя часы, відаць не было.  
Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

    Увечары 27 чэрвеня кожны ўдзельнік атрымаў магніт са сваёй фатаграфіяй і надпісам “Прыпяць-2015”. На аграсядзібе Анатоля Нефідовіча, дзе мы спыніліся пасля сплаву, гучалі песні пад гітару і вершы.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.