Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сёння 152-я угодкі Мілавідскай бітвы

Сёння 152-я угодкі Мілавідскай бітвы

Праваслаўны чыгунны крыж, усталяваны ў 1913 годзе на месцы гібелі расійскіх салдат пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Фота: архіў Intex-press
Бітва паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі падчас паўстання Кастуся Каліноўскага адбылася 3 чэрвеня 1863 года пад вёскай Мілавіды Баранавіцкага раёна. У сярэдзіне мая 1863 года ў лагеры пад Мілавідамі (на той час Слонімскі павет) аб’ядналіся некалькі паўстанцкіх атрадаў, сабраных пад Слонімам, Ваўкавыскам, Гродна, Навагрудкам і Пружанамі.   Лагер паўстанцаў знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст – Бабруйск. Камандаванне аб'яднанымі сіламі ўзяў на сябе Аляксандр Лянкевіч. 21 мая (2 чэрвеня па новым стылі) сюды прыязджаў з інспекцыяй Кастусь Каліноўскі.  
Сёння 152-я угодкі Мілавідскай бітвы

Капліца на месцы Мілавідскай бітвы. Фота з сайта www.globus.tut.by
Пад Мілавіды былі скіраваныя са Слоніма і Нясвіжа аддзелы царскага войска. Першай да лагера падышлі тры роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка з чатырма гарматамі і коннай групай са Слоніма на чале з падпалкоўнікам Булгарыным.   22 мая расійскія войскі з розных бакоў атакавалі лагер паўстанцаў. Зацяты бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія салдаты адышлі ад месца бою, страціўшы 50 чалавек забітымі і параненымі. Ноччу ім на дапамогу падышлі дзве роты Новаінгерманландскага палка з Нясвіжа. Страты паўстанцаў склалі 18 чалавек. Па правілах таго часу, пераможцам лічыўся той, за кім засталося поле бітвы.   Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы паводле загаду Булгарына былі пахаваны абапал шашы ў розных магілах. У 1913 годзе на месцы пахавання расейскіх жаўнераў быў усталяваны чыгунны крыж. У 1933 годзе каля магілы паўстанцаў была пабудаваная капліца-помнік. У 1990 годзе ўсталяваны яшчэ адзін памятны знак – камень з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску.  
Сёння 152-я угодкі Мілавідскай бітвы

Усталяваны ў нашыя дні камень-валун з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску «За вольнасць нашу і вашу. Бітва пад Мілавідамі 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года». Фота: архіў Intex-press
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.