25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі
Мітынг у Баранавічах 25 сакавіка 2001 года. Фото: архіў Сяргея ГОЎШЫ
Сёння спаўняецца 97 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская Народная Рэспубліка – першая незалежная беларуская дзяржава – была абвешчана 25 сакавіка 1918 года. Беларусы заявілі ўсяму свету, што хочуць жыць у самастойнай краіне. Напярэдадні, 3 сакавіка 1918 года, у Брэсце паміж Савецкай Расеяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мір, які зусім не ўлічваў інтарэсы беларусаў і дзяліў нашу тэрыторыю на кавалкі. У адказ на гэта ў ноч на 25 сакавіка Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, большасцю галасоў прыняла Трэцюю ўстаўную грамату. Яна абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай, Брэсцкая мірная дамова касавалася. Афіцыйнай мова рабілася беларуская, а сталіцай новай дзяржавы — горад Мінск. Дзякуючы намаганням БНР, на тэрыторыі Беларусі адкрыліся каля 350 беларускіх школ. Было распачата фармаванне беларускага войска. На беларускай мове выходзіла 6 газет і 3 часопісы, дзейнічала 11 выдавецтваў. Друкаваліся школьныя падручнікі. Быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр. Пасля рэвалюцыі ў Германіі і наступу Чырвонай арміі ўрад БНР у снежні 1918 года вымушаны быў пераехаць з Мінска ў Вільню, а пасля – у эміграцыю. Але дзякуючы існаванню БНР, бальшавіцкі ўрад, які дагэтуль не лічыў беларусаў асобнай нацыяй, у студзені 1919 года вымушаны быў абвесціць аб стварэнні БССР са сталіцай у Смаленску.
Хроніка Дня Волі ў Баранавічах
Ад пачатку абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым горадзе штогод адзначаецца гэта свята. 1993 год. Па ініцыятыве баранавіцкіх партыйных і грамадскіх суполак (БСДГ, БНФ, ТБМ) святкаванне Дня Волі адбывалася ў вялікай зале Мастацкай школы (цяпер будынак гарвыканкама). Грамадскія актывісты ў 1993 годзе запрасілі на святкаванне 75-х угодкаў БНР асобных дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Таксама прысутнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў горада і старшыні прафкамаў. Лекцыі аб гістарычнай падзеі зачыталі дактары навук з Мінска, выступілі хор настаўнікаў, мастацкія калектывы горада. У наступныя гады святкаванні Дня Волі ў Баранавічах адбываліся прыкладна аднолькава – канцэрт у вялікай зале ДК, ДКТ ці Дома афіцэраў, пікет у маладым парку і ўскладанне кветак да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. З часам магчымасці для святкавання змяншаліся.
Дзень Волі ў Баранавічах у 2000 годзе
2000 год. У парку імя 30 год УЛКСМ адбыўся мітынг, прысвечаны 82-й гадавіне БНР. У ім прынялі ўдзел больш за 150 чалавек, пераважна моладзі, якія трымалі плакаты супраць вайсковага саюза з Расіяй.
Дзень Волі ў Баранавічах у 2001 годзе
2001 год. 25 сакавіка ў баранавіцкім парку імя 30 год УЛКСМ адбыўся адзіны ў Беларусі дазволены мітынг «За дабрабыт, за годнасць, за правы». У ім прынялі ўдзел каля 100 чалавек. На мітынгу акрамя палітыкаў выступілі мінскія барды. 2002 год. У парку людзі сабраліся на мітынг, прысвечаны угодкам БНР, пасля якога далучыліся да імпрэзы «Мая радзіма – Беларусь», якая адбывалася ў вялікай зале Дома афіцэраў. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 чалавек, пісала Intex-press.
Дзень Волі ў Баранавічах у 2003 годзе
2003 год. Напярэдадні, 22 сакавіка, КХП БНФ правялі мітынг, прысвечаны Дню Волі ў парку імя 30 год УЛКСМ. А 25 сакавіка ў вялікай зале ДКТ адбылася імпрэза «Беларусь – наша слаўная Радзіма», у якой прынялі ўдзел усе дэмакратычныя партыі і грамадскія аб’яднанні таго часу. Пасля дакладаў прайшоў канцэрт, у якім удзельнічалі творчыя калектывы горада, музычнай вучэльні, педагагічнага каледжа, СШ №17. Студэнты Баранавіцкага філіяла інстытута кіравання паставілі фрагмент спектакля «Паўлінка».
У Баранавічах на Дзень Волі ў 2004 годзе невядомыя вывесілі сцяг 2004 год. Моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Зубр» вывесіла 25 сакавіка бел-чырвона-белы сцяг над дзевяціпавярховікам каля ЗАГСа. А баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі ў гэты дзень могілкі «Русіно», дзе ўсклалі кветкі да магілаў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі. У той дзень партыя БНФ раздавала прызы пераможцам віктарыны, прысвечанай БНР, галоўны прыз – CD-плеер. Увечары некалькі дзясяткаў чалавек усклалі бел-чырвона-белы вянок да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
У 2004 годзе таксама ўскладалі кветкі да магілаў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.
2008 год. 19 сакавіка грамадскія актывісты занеслі кіраўнікам гарвыканкама, КДБ, пракуратуры і суда паштоўкі з віншаваннямі да 90-х угодкаў БНР. Таксама ў Баранавіцкі гарвыканкам быў накіраваны зварот з просьбаю здаць у арэнду на 1,5 гадзіны вялікую залу для ўрачыстага мерапрыемства. У гэтым ім было адмоўлена. А ўвечары, 25 сакавіка, міліцыя затрымала 15 чалавек каля Храма Жонак-Міраносіц. Людзей абвінавацілі ў несанкцыянаваным шэсці – яны рухаліся з вянкамі і разгорнутымі бел-чырвона-белымі сцягамі ад фантана на плошчы Леніна да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. 11 удзельнікаў шэсця правялі ноч у камерах, а раніцай іх аштрафавалі. 2009 год. Адбылося ціхае ўскладанне кветак да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Гісторыкі напярэдадні знайшлі ў архівах зварот грамадзян мястэчка Моўчадзь у Народны Сакратарыят БНР. У ім гаворыцца, што 7 ліпеня 1918 года сяляне мястэчка Моўчадзь просяць Народны Сакратарыят БНР прыслаць да іх «вучыцеля-беларуса, добра ведаючага нямецкую мову, каб ён мог бараніць інтарэсы беларусаў». Сяляне абяцалі плаціць грошы настаўніку і нават прывезці яму казённых дроў. Пад зваротам – 12 чалавек. Дакумент яскрава сведчыць, што простыя людзі лічылі БНР сваёй дзяржавай і таму звярталіся з такімі пытаннямі. 2011 год. 25 сакавіка ў нашым горадзе паціху ўсклалі кветкі да Крыжа і наведалі магілы беларускіх патрыётаў. На правядзенне пікета мясцовыя ўлады дазволу не далі. Цяпер прыхільнікам БНР, каб адзначыць чарговую гадавіну славутай даты, даводзіцца ехаць у Мінск на традыцыйнае, штогадовае і заўсёды дазволенае шэсце ці сустракацца з сябрамі ў кватэрах.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Любимое место на земле
Подробнее У каждого из нас есть самое дорогое место на Земле. Для одних это место, где живут милые сердцу воспоминания, для других – уголок, поразивший своей необычной красотой, для третьих –
Интересная Беларусь
Игровые автоматы бесплатно: как играть в тестовые аппараты
Подробнее Профессионалы советуют новичкам, желающим безопасно освоить гемблинг, играть в демо-игровые автоматы. Такой софт доступен в качественных виртуальных казино и подразумевает бесплатный игровой процесс,



