Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Анатоль Станкевіч
Анатоль Станкевіч (1937–1999). Беларускі паэт і чырванадрэўшчык. Нарадзіўся на хутары каля в. Жарабковічы Брэсцкай вобласці. У 2 гады страціў маці, у 5 – бацьку. Выхоўвала яго мачаха, Хрысціна Антонаўна – удава з шасцю дзецьмі. Вучыўся ў «сямігодцы», у Слонімскім рамесным вучылішчы, служыў ў арміі, працаваў чырванадрэўшчыкам ў Архангельску. У 1959 годзе вярнуўся на радзіму, у г. Баранавічы, дзе скончыў вячэрнюю школу і ўніверсітэт рабселкораў пры гарадской газеце.
Першы верш "Вясновая замалёўка" ён апублікаваў ва ўзросце 31 года ў газеце "Знамя камунізму". У 1996 годзе выйшаў першы зборнік "На крыльях страдающей совести». У 1999 годзе Анатоль Іванавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым жа годзе трагічна загінуў пад коламі аўтамабіля. Пры жыцці ў розныя гады кіраваў літаратурнымі аб'яднаннямі: "Плынь "," Ліра " і "Жнiвень". 8 кастрычніка 2008 г. у г. Баранавічы была ўсталявана памятная дошка Анатолю Станкевічу.
МАЛЬЧИКУ С САЧКОМ Ты бабочек ловишь весною везде, Быть может, поймал уже сотню. У них был единственный солнечный день, А ты его, мальчик, отнял...

Венанцы Бутрым
Венанцы Бутрым (1936–2003). Нарадзіўся ў Баранавічах. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. У 1963–1965 гг. працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ №9 горада Мінска. Пасля вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ №1. Дэбютаваў у друку ў 1974 годзе ў часопісе “Маладосць”, дзе былі надрукаваны яго чатыры вершы. У 2001 годзе выйшла кніга паэзіі “У барвах зямлі". У 2003 годзе два вершы Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”. У кастрычніку 2003 года, праз два месяцы пасля смерці Венанцыя Бутрыма, пабачыла свет яго другая кніга паэзіі – “Паралелі “. У 2006 годзе выйшаў зборнік рускамоўнай паэзіі Венанцыя Бутрыма. Імя Венанцыя Бутрыма носіць адна з вуліц Баранавіч.
Свіцязянскае Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, – Каня супыні ля Плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку. А. Міцкевіч. Свіцязь* А за Парэччам гонкія хвоі, вольхі – да хмар!.. І праз ляшчэўнік промняў сувоі коцяцца ў яр... А ўзбоч Парэчча – не, не сасоннік...– бор – пры сасне сасна! Выйдзе каторая з іх да тоні – дасягне дна адлюстраваннем узнёслай кроны ва ўлонні вод!.. Зачараваны пошумам-звонам, замрэ чарот... ...Пане Адаме, стыль легкаважны, аднак, прабач. Я і не лірнік балюча-сярмяжны, і не сурмач... Вузкі палетак, дробнае зерне – ніва мая. Рог не пратрубіць, і не паверне Туган каня...
Адбушавала ў нетрах стагоддзяў. Лось ці алень на бераг нізкі смела выходзяць у белы дзень. Дужае цела, подых гарачы, лёгкасць хады. Ужо не забудзеш – ужо пабачыў! Ужо назаўжды! Здарыцца часам: з поўдня, пачую, бура ўпарта брыдзе! І як, счакаўшы гадзіну ліхую, дрозд перасвіст завядзе... ...Як раз апошні цёмным Басфорам паўмесяц плыў. Ты ж бачыў грэбень Плужынскага бору!.. І поўню сніў... Не мінарэта белага ззянне, не кіпарыс. Ліпы старое ў цёплым тумане мяккі абрыс, бедны засценак, уціснуты долу, ростань вартуюць крыжы. .......................... Дуб свіцязянскі страсае жолуд на брук з парыжскай імжы... * Радкі А. Міцкевіча ў перакладзе з польскай А. Бялевіча
Ян Збажына чытае вершы на сустрэчы беларускіх і шведскіх пісьменнікаў у Баранавічах (2009 год)
Ян Збажына (Іван Савіцкі) (31.03.1964 – 10.02.2011). Нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1993 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа. Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994 г.), “Бярозка” (1995 г.), “Маладосць” (1995 г.), “Полымя” (1997 г.). Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998 г. у газеце “Літаратура і мастацтва”. Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998 г. Вершы, хоку, танка Яна Збажыны надрукаваны ў калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999 г. Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны надрукаваны ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000 г. У 2006 г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне. У 2003 г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – “Пыл саркафагаў”.
СТАГОДДЗЕ Айчына. Воля. Барацьба. Пятля. Астрог і неба ў краты. Жывога вечная сяўба І пустазелле, бюракраты.
Гарластых цётак чарада. Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі. Штодзённасць… Спрэчкі і нуда. Нуда і спрэчкі… Святы, чаркі. Высакароднасць. Грамада. Вячэра. Лаянка за скваркі. Крыніца. Маці. Немаўля. Забойцы. Здраднікі. Пачвары. Пакутная ў слязах зямля І лёсам гнаныя ахвяры.

Баранавіцкі паэт Іван Лагвіновіч сваім жыццём і творчасцю вучыць нас заставацца беларусамі
Іван Лагвіновіч (16.01.1940 – 29.03.2011). Нарадзіўся на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы ў войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992 года пераехаў у Баранавічы. Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай, так і на рускай мовах. Пасля вяртання на Беларусь – толькі па-беларуску. У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”. У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”. У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”. Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000 г.), “Піліпаўка” (2001 г.), “Ляда юдолі” (2003 г.), “Далёкае і блізкае” (2004 г.), “Палыновыя кветкі” (2007 г.). Імем Івана Лагвіновіча названа вуліца у г. Баранавічы.
На Дзяды Сёння ўвечары я да суседкі-ўдавы не пайду, рук сваіх ёй на плечы даверліва не пакладу, пра надзённыя справы гаворкі з ёй не павяду – сёння ўвечары. Сёння ўвечары я і сваю, і чужую бяду ад дзвярэй і ад вокан, ад лёсаў далей адвяду, закапаю ў бары, над балотам развею нуду – сёння ўвечары. Сёння ўвечары я спажываць буду толькі ваду, сорак сёмага года згадаю ратуй-лебяду, і гарбатага старца, і ў пальцах ягоных дуду – сёння ўвечары. Сёння ўвечары я помнік даўнім гадам узвяду каля светлага гаю, у новых дарог на віду, не з граніту, не з бронзы, а з чыстага золата дум - сёння ўвечары.
Вечарына ў памяць баранавіцкага паэта і філосафа Валерыя Ігнаценкі Валерый Ігнаценка (17.06.1944 – 31.08.1996) нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1961 годзе скончыў СШ №5. Вучыўся ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя Горкага (1966–1969), дзе жыў у адным пакоі з вядомым рускім паэтам Мікалаем Рубцовым, але, не давучыўшыся, працягнуў адукацыю на факультэце журналістыкі БДУ. Але таксама сышоў і скончыў факультэт філасофіі БДУ. Друкаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Текстильщик”. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Шмат вандраваў па свеце, працаваць даводзілася не толькі ў перыядычных выданнях, а і на простых рабочых пасадах. Быў каардынатарам выдавецтва “Эрыдан”. Аўтар зборніка “Избранные стихотворения” (2000). Трагічна загінуў 31 жніўня 1996 года. Маргарита Поразъехались все. Переумерли. Ушагали в поход на сто лет. Плачет кровь в комарье – в вечном зуммере – Кровь друзей... А друзей уже нет... Льются с плеч ее волосы ласковые, Льдистой зеленью светят глаза: – Все на праздник ушли, все на празднике! Жду кого-нибудь на полчаса!..
Баллада про крылья Крыло о крыло! – случайность? Стропа о стропу! – случайность? Судьба о судьбу... – случайность? Случайностей не бывает. Из страхов людских и чаяний Бессмертье не вырастает. Я помню, а ты читала: Тибетец один ждал чуда. Ждал крыльев, смотрел на скалы И верил, что крылья будут. Мы все ждали крыльев, слышишь? Как тот, незабытый, ждал их. Нашел он скалу повыше, Взошел на нее он, встал и Руками в зарю вцепился. Летел он подобно 6oгy. Летел, а живые птицы Давали ему дорогу. Ероша в испуге перья, Дорогу ему давали. – Я верю, – шептал он, – верю... Но крылья не вырастали. Ногтями о небо скребся, Чтобы не разбиться об земь. Цеплялся за каждый лучик... А вы говорите: случай... Чего им всем в небе надо?! Чего им всем не хватает?! Без крыльев и аппаратов Одни дураки летают!.. Ни в сон и ни в чох не верил!.. Ночь солнце в пустыню вмяла. Ночь сердце в планету вмяла. Выбрасываются на берег Дельфины – им моря мало. Выбрасываются на берег Народы – им дружбы мало. Выбрасываются на берег Созвездья... им горя мало. Сбиваются скалы в волны. Сбиваются волны в скалы. Бессмертны любовь и воля, Но смертным бессмертья мало.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Ливийские записки белорусского врача
Подробнее Барановичский врач-невролог Александр Лазарчик -- первый слева -- в Ливии в кабинете главврача госпиталя с портретом молодого Каддафи Год назад 65 белорусских медиков, в том числе один врач и одна
Интересная Беларусь
Как власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах?
Подробнее С помощью экологичных туалетов GreenPee власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах. В Амстердаме установили уличные туалеты с



