Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў
Вокладка кнігі Аляксея Белага "Ад Грыўды да Гандвіка".
Днямі пабачыла свет чарговая, сёмая кніга баранавіцкага літаратара і журналіста Аляксея Белага, якая атрымала назву “Ад Грыўды да Гандвіка”. Адметным з’яўляецца тое, што на гэты раз паэт Аляксей Белы выдаў прозу. У анатацыі да кніжкі пазначана, што “…гэта не проста аўтабіяграфічны аповед аўтара. У сваім эсэ ён спрабуе паказаць час, у які давялося жыць яго блізкім і яму асабіста”. Сапраўды, час быў няпросты. Пачатак пасляваенных пяцідзясятых, хрушчоўская “адліга” з чэргамі за хлебам, кіраванне Брэжнева і паездкі ў Вільню за вопраткай і каўбасой. Чаму ад Грыўды да Гандвіка? Грыўда – рака дзяцінства ў Івацэвіцкім раёне. Хлопчыкі з вёскі Міхнавічы, дзе нарадзіўся Аляксей Белы, хадзілі туды купацца. Гандвік – паморская і скандынаўская назва Белага мора, куды аўтара накіравалі ў 1970 годзе на першую плавацельскую практыку з марской вучэльні. Салаўкі, Кандалакша, рыбацкія пасёлкі, штормы і вахты каля штурвала непаўналетняга матроса першага класа па 12–16 гадзін у суткі, пераходы праз ільды, белыя ночы Запаляр’я – усё гэта і шмат чаго іншага знайшло адлюстраванне ў кнізе.
Старонкі кнігі Аляксея Белага
А да гэтага было дзяцінства, навучанне ў пачатковай школе, дзе адзіным настаўнікам быў бацька вядомага беларускага паэта і празаіка Міколы Купрэева, нялёгкая праца ў калгасе і па гаспадарцы, першыя турыстычныя паходы, першыя вершы, сапраўднае хлапечае сяброўства… Падкрэсліваючы гэта, уступам да аднаго з раздзелаў эсэ аўтар ставіць такія рыфмаваныя радкі: “Мы раслі ў сваіх вёсках, бы на скрыжаванні вятроў, і зайздросцілі птушкам, што лёгка лунаюць над хатамі. Мы здавалі бутэлькі, але не здавалі сяброў – і таму мы заўсёды сябе пачуваем багатымі!” У кніжцы шмат гістарычных звестак, звязаных з роднымі мясцінамі аўтара – пра Тадэвуша Касцюшку, фальварак якога знаходзіцца за сем кіламетраў ад роднай вёскі Аляксея Белага, пра Шыбельную гару ў Івацэвічах, дзе царскія карнікі вешалі касінераў Кастуся Каліноўскага… Служба ў войску за мяжой з шматкіламетровымі кросамі і дзедаўшчынай, праца памочнікам капітана на працягу некалькі гадоў на рачным флоце Беларусі на лініі Чарнобыль–Брэст таксама знайшлі адлюстраванне ў зборніку. У кніжцы шмат фотаздымкаў таго перыяду – блізкіх, сяброў, аднадумцаў. Аўтар узгадвае тыя, ужо далёкія часы, без настальгіі па эсэсэсэраўскаму перыяду Беларусі. Ён распавядае пра не такое ўжо і бесклапотнае дзяцінства і юнацтва і пра тое, што ў людзей і тады, як, дарэчы, і цяпер, заўсёды была мара пра лепшае жыццё.
Старонкі кнігі Аляксея Белага

Пяць вершаў баранавіцкіх паэтаў на Дзень паэзіі
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
История города на открытках
Подробнее В коллекции Олега Урусова около 300 открыток с изображениями нашего города Почти три сотни старинных открыток с видами нашего города собрал барановичанин Олег Урусов. Благодаря этому
Интересная Беларусь
Новый герб Беларуси! Посмотрите на эту милоту– вам понравится!
Подробнее Студия А. Лебедева в рамках экспресс-дизайна разработала новый герб Беларуси собрав в одно лого всю белорусскую милоту: с картошкой, цветами, трактором и котиком.



