Зміцер Палойка: Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо
Зміцер Палойка пасля вызвалення. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Жыхар Баранавіч, прозвішча якога было ў спісах батальёна Данбас, выйшаў на волю пасля 10 дзён арышту. Зміцера Палойку затрымалі 11 снежня на чыгуначным вакзале, калі ён прыехаў з Украіны ў Баранавічы афармляць дакументы на продаж сваёй кватэры. – Не паспеў з цягніка выйсці, як адразу падышлі супрацоўнікі: маўляў, трэба дакументы праверыць. Завялі ў пастарунак, пачалі ў рэчах капацца. Я ім кажу – вы асобу высвятляеце ці вобыск праводзіце? Дзе тады панятыя? Але міліцыянты адказалі «Навошта табе панятыя? – Іх жа яшчэ шукаць трэба. А ты ж хутчэй дадому хочаш», – расказаў Іntex-press Зміцер. Потым, па словах мужчыны, з'явіліся два супрацоўнікі КДБ, якія пачалі задаваць пытанні пра Украіну, пра вайну, пра батальён Данбас. – Але я ім нічога не сказаў і падкрэсліў, што калі іх цікавіць вайна ва Украіне, то хай пачытаюць у інтэрнэце – там ужо шмат напісана, – распавёў Зміцер Палойка. Нічога не дабіўшыся за прыкладна тры гадзіны, цягам якіх мужчыну трымалі ў пастарунку, супрацоўнікі КДБ дазволілі яму ехаць дадому, папярэдне папрасіўшы падпісаць паперы аб гатоўнасці прайсці тэсты на паліграфе. – Не паспеў я выйсці з будынка, як убачыў недалёка трох міліцыянтаў без шапак. Яшчэ падумаў, чаго гэта яны з голай галавою. А тут яны да мяне кідаюцца, двое хапаюць за рукі, адзін вырывае сумку. А ў мяне проста шок, ногі падкошваюцца, а ў вачах пытанне «за што?». Пасадзілі ў машыну і павезлі ў «абяз'яннік». Я так зразумеў з іх гутаркі, што яны думалі, нібыта ўкраінца затрымлівалі. Тое, што я беларус, для іх навіной было – відаць, не так зразумелі загад, – расказаў Зміцер. Пасля паўторнага затрымання мужчыну абвінавацілі ў «лаянцы» і «непадпарадкаванні». Як вынік – 10 дзён арышту. Пастанаўленне Баранавіцкага суда ў дачыненні да Зміцера Палойкі – Цікава, як дамаўляецца з сумленнем той падпалкоўнік, які на судзе сведчыў, быццам я хапаў яго за форму і спрабаваў ударыць – я проста шакаваны нашымі «законамі». Хай не мяне правяраюць на паліграфе, а тых міліцыянтаў, што мяне затрымлівалі. І ўвогуле, за 10 дзён арышту амаль штодзень прыходзілі «КДБісты» і працягвалі свае допыты, здымалі, здаецца, на відэа, абражалі маю нявесту, казалі, што не дадуць нам ажаніцца, а калі яна прыедзе сюды, то яе пасадзяць. Мне, як бачна, яны праблемы ўжо стварылі – выезд за мяжу мне забаронены «да асаблівага загаду». Аднак я нічога не падпісваў і цяпер буду шукаць выйсце з гэтага становішча, – сказаў Зміцер Палойка. На думку мужчыны, падставаю для затрымання стала з'яўленне яго прозвішча ў апублікаваных спісах асабовага складу батальёна Данбас, які зараз ваюе ў зоне АТА. – Пра Данбас нічога казаць не буду: з КДБ зацюкалі ўжо. Усё, што трэба, я ім ужо сказаў і для прэсы паўтараць не буду – не хачу новых праблем. Зміцер Палойка
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Ливийские записки белорусского врача
Подробнее Барановичский врач-невролог Александр Лазарчик -- первый слева -- в Ливии в кабинете главврача госпиталя с портретом молодого Каддафи Год назад 65 белорусских медиков, в том числе один врач и одна
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут



