У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі.
У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра знаходку распавядае выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту гісторык Юрась Юркевіч.
Юрась Юркевіч: Гэта перадусім пратаколы Рады БНР, а таксама асабістыя дакумэнты Антона й Івана Луцкевічаў. Іх пашпарты, пасьведчаньні Івана Луцкевіча аб тым, што ён быў міліцыянэрам і пажарным, лісты братоў Луцкевічаў да маці. Яшчэ адзін унікальны дакумэнт – гэта аўтабіяграфія Барыса Кіта, напісаная ім у 1927 годзе. Ён апісвае сваё гаротнае становішча ды просіць Інстытут беларускай гаспадаркі й культуры дапамагчы яму выправіцца на вучобу ў ЗША. Тады яму было 17 гадоў. Як вы ведаеце, Барыс Кіт пераехаў у ЗША толькі ў 1948 годзе.
Унікальныя дакумэнты больш за 60 гадоў захоўваліся ў Нацыянальным архіве Летувы, але не былі клясыфікаваныя, а значыць не маглі быць вывучаныя навукоўцамі. Год таму дырэктар Інстытуту гісторыі Летувы запрасіў гісторыкаў з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту да працы над імі. За гэты час навукоўцам удалося клясыфікаваць больш за 500 кіляграмаў архіўных матэрыялаў. Яны папоўнілі фонд Беларускай сялянска-рабочай грамады, фонд Беларускай віленскай гімназіі, атаксама фонд БНР Нацыянальнага архіву Летувы. Навукоўцы змогуць прыступіць да вывучньня дакумэнтаў ужо праз 2 тыдні.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Объявления
Подключение стиральных и посудомоечных м...
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Устранение засоров в Минске. 8(044)59683...
35 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Замена смесителя. 8(044)5968381
25 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Ремонт санузла и ванной комнаты. Минск....
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Сантехнические работы в Минске 8(025)74...
20 бел.руб.
17:07, 03.02.2023