Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах паказалі лепшую сусветную драму аб смяротным пакаранні

У Баранавічах паказалі лепшую сусветную драму аб смяротным пакаранні

Андрэй Кім, рэжысёр і кіраўнік адзінага прафесійнага аб’яднання агучкі на беларускую мову “КінаКонг”. Фото: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА
У пятніцу, 10 кастрычніка, у офісе эколага-краязнаўчага аб’яднання "Неруш" адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны “12 раз'юшаных мужчын” у перакладзе на беларускую мову. Андрэй Кім, рэжысёр і кіраўнік адзінага прафесійнага аб’яднання агучкі на беларускую мову “КінаКонг” правёў майстар-клас і прэзентацыю адной з прац суполкі. Як расказаў Андрэй, у беларускім пракаце і кінатэатрах няма фільмаў, прафесійна перакладзеных і агучаных па-беларуску. Таму “КінаКонг” мае на мэце папулярызацыю іншамоўных кінакарцін на роднай мове сярод беларусаў.   Фільм “12 раз’юшаных мужчын” быў абраны нездарма. Гэта класіка сусветнага кінематографа. Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і з’яўляецца абавязковым для вывучэння ў кінаакадэміях ва ўсім свеце. Кінастужка займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі інстытут кінамастацтва).  
У Баранавічах паказалі лепшую сусветную драму аб смяротным пакаранні
Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі . “12 раз’юшаных мужчын” – гэта гісторыя аб тым, як 12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў – свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не – вызваленне. Згодна з законам рашэнне павінна быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць “за” вінаватасць, але адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…   Фільм вучыць таму, што жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць і ніхто не мае права пазбавіць чалавека жыцця, нават дзяржава.   Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі прайшоў 5–10 кастрычніка. Наша краіна з’яўляецца адзінай у СНД, дзе існуе магчымасць пакарання смерцю. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі штогод прыгаворваюцца да расстрэлу ад 2 да 9 чалавек.   Асуджаны можа прасіць аб памілаванні, г.з. замяніць расстрэл на пажыццёвае зняволенне, але вядома толькі аб адным памілаванні за ўсе гады праўлення Аляксандра Лукашэнкі.
У Баранавічах паказалі лепшую сусветную драму аб смяротным пакаранні
10 кастрычніка адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны “12 раз'юшаных мужчын” у перакладзе на беларускую мову.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.